Маскавіца (возера)

Маскаві́ца — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярэзіна, за 32 км на паўночны ўсход ад горада Докшыцы, за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Беразіно, сярод забалочанага ляснога масіву на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Маскавіца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 70.1[1] м
Даўжыня 0,5 км
Шырыня 0,45 км
Плошча 0,16 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,5 км
Басейн
Выцякаюць Маскавіца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Маскавіца (Беларусь)
Маскавіца
Маскавіца
Маскавіца (Віцебская вобласць)
Маскавіца
Маскавіца
Map

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.
Катлавіна возера круглаватай формы, рэшткавага тыпу, да краёў запоўнена сапрапелем[2]. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. У паўднёвай частцы з возера выцякае рака Маскавіца.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 310. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)