Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна
Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна — драматычны тэатр, размешчаны на Цвярскім бульвары ў Маскве. Быў заснаваны ў 1950 годзе. Займае будынак закрытага падчас барацьбы з касмапалітызмам (1949) Камернага тэатра Аляксандра Таірава, частка трупы якога таксама перайшла ў МДТ. Першым галоўным рэжысёрам тэатра стаў народны артыст СССР, тройчы лаўрэат Сталінскай прэміі Васіль Ванін. Тэатр размешчаны ў асабняку XVIII стагоддзя. З чэрвеня 2010 года мастацкім кіраўніком з’яўляецца заслужаны артыст Расіі Яўген Пісараў.
Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1950 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Мастацкі кіраўнік | Evgenij Pisarev[d] |
Сайт | teatrpushkin.ru |
![]() |