Маскутэн (саманазва: Mascouten, літаральна «малыя прэрыі»)  — індзейскі народ Паўночнай Амерыкі, што насяляў у XVII ст. тэрыторыю сучаснага Вісконсіна. У нашы дні ўяўляюць сабой субэтнічную групу кікапу.

Маскутэн
(Mascouten)
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова кікапу
Рэлігія анімізм, каталіцызм
Блізкія этнічныя групы кікапу, маямі

Гісторыя

правіць

Звесткі аб маскутэн французскія каланісты першапачаткова атрымоўвалі ад гуронаў, якія называлі гэты народ «людзьмі агменю», што часам прыводзіла да блытаніны ў пісьмовых крыніцах з патаватомі. Толькі ў 1634 г. быў усталяваны непасрэдны кантакт. У той час маскутэн з’яўляліся палітычна незалежным народам, што знаходзіўся ў саюзе з суседзямі-маямі і меў цэнтральнае ўмацаванае паселішча на рацэ Фокс.

У першай палове XVII ст. маскутэн амаль увесь час ваявалі супраць іракезаў і нейтраль, ад якіх цярпелі значныя страты. У 1669 г. французскія езуіты арганізавалі сярод маскутэн місію, што мела значны поспех. Аднак гандлёвыя кантакты з французамі стрымліваліся з боку месквакі. Вайна з месквакі вымусіла зачыніць місію пасля 1672 г. У пачатку XVIII ст. маскутэн узгадваліся толькі як частка маямі, месквакі і кікапу.

Субэтнас

правіць

У нашы дні вылучаецца невялікая субэтнічная група маскутэн сярод кікапу Канзаса. Мяркуецца, што яна паходзіць ад маскутэн Вісконсіна. У адрозненне ад іншых кікапу, маскутэн Канзаса спавядаюць каталіцызм.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць