«Маскіт» — беларускі беспілотны лятальны апарат, распрацаваны Навукова-вытворчым цэнтрам шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН РБ, кампаніяй «Hydromania» і Ваеннай акадэміяй.

Маскіт
Тып беспілотны лятальны апарат
Распрацоўшчык Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН РБ, Hydromania, Ваенная акадэміяй РБ
Вытворца 558-м АРЗ[1]

Гісторыя

правіць

У 2008 годзе Юрый Яцына, будучы дырэктар Навукова-вытворчага цэнтра шматфункцыянальных беспілотных комплексаў, разам з трыма аднадумцамі прапанаваў кіраўніцтву Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачаць распрацоўку праекта беспілотніка. Праз усяго год сумеснай работы са спецыялістамі Ваеннай акадэміі з’явіўся першы лятаючы ўзор — «Стрыж». Спецыялісты паказалі напрацоўкі прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнка. Пасля сустрэчы кіраўнік дзяржавы пастанавіў акадэміі навук вылучыць сродкі на рэалізацыю першага праекта[2].

Летам 2009 года ў неба пад Мінскам прайшоў першы палёт «Стрыжа». Пры выпрабаваннях былі выяўлены сур’ёзныя недахопы, якія запатрабавалі перапрацоўкі дрона. Пасля паўстаў праект «Маскіт»[2]. Да работы далучылася кампанія «Hydromania», якая ўдзельнічала ў праектаванні канструкцыі, вырабе і зборкі выраба[3].

Характарыстыкі

правіць

Маса корпуса планёра — 0,5 кг, усяго апарата — 2,47 кг, маса карыснай нагрузкі — 0,35 кг, час палёту — 45 хвілін, тактычны радыус — 12,5 км, максімальная хуткасць — 120 км/г, максімальная вышыня — 3 км[3].

Эксплуатанты

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі