Мастаўляны (Падляскае ваяводства)

вёска ў Падляскім ваяводстве Польшчы

Мастаўля́ны (польск.: Mostowlany) — вёска ў Польшчы, на левым беразе ракі Свіслач, на мяжы з Беларуссю. Уваходзіць у склад Беластоцкага павета Падляскага ваяводства, частка вясковай гміны Грудак. Размешчана за 5 км на паўднёвы ўсход ад чыгуначнай станцыі Зубкі, за 8 км на поўдзень ад шашы 65.

Вёска
Мастаўляны
польск.: Mostowlany
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-040
Мастаўляны на карце Польшчы ±
Мастаўляны (Падляскае ваяводства) (Польшча)
Мастаўляны (Падляскае ваяводства)
Мастаўляны (Падляскае ваяводства) (Падляскае ваяводства)
Мастаўляны (Падляскае ваяводства)

Гісторыя правіць

З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Мастаўлянскага сельсавета Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзена ПНР[2].

Насельніцтва правіць

Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года пражывала тут 52 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[3]

Славутасці правіць

 
Помнік Кастусю Каліноўскаму
  • Праваслаўная царква Св. Яна Тэолага (1862 г., разбудаваная ў 1908—1909).
  • Грэка-каталіцкая капліца, цяпер праваслаўная могілкавая (канец XVIII ст).
  • Помнік Кастусю Каліноўскаму. Падпісы на помніку выкананы па-польску і па-беларуску лацінкай.

Вядомыя асобы правіць

Заўвагі правіць

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702042-0029191?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 5 кастрычніка 2022.
  2. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А. И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (польск.). Праверана 15 чэрвеня 2015.

Спасылкі правіць