Мастэрс 1990 (снукер)
Мастэрс 1990 (англ.: Masters 1990, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1990 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 11 лютага 1990 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 16-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £275,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £70,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 1990 | |
Сезон | 1989/1990 |
---|---|
Тэрміны | 4 — 11 лютага 1990 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £275,000 |
Прызавыя пераможцы | £70,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Хендры |
Фінал | |
Пераможца | Стывен Хендры |
Фіналіст | Джон Пэрат |
Лік | 9:4 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 3 |
Найвышэйшая серыя | 111 (2 разы: Стывен Хендры, Стыў Дэвіс) |
←1989 ● Мастэрс ● 1991→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з уладальнікамі уайлдкард.
Стывен Хендры здолеў абараніць свой тытул, заваяваны ў мінулым годзе, перайграўшы ў фінальным паядынку Джона Пэрата з лікам 9:4.