Махамед Ірфаан Алі
Махамед Ірфаан Алі (англ.: Mohamed Irfaan Ali; нар. 25 красавіка 1980, Леанора, Гаяна) — палітычны дзеяч Гаяны[1]. Член нацыянальнай Асамблеі, былы міністр жыллёвага будаўніцтва. Стаў прэзідэнтам краіны ад Народнай прагрэсіўнай партыі па выніках усеагульных выбараў 2 сакавіка 2020 года[2].
Махамед Ірфаан Алі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Mohamed Irfaan Ali | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 красавіка 1980 (44 гады) |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў мусульманскай індагаянскай сям’і ў Леанора, вёсцы на заходнім узбярэжжы краіны. Яго бацькі працавалі выкладчыкамі, мае брата. Большую частку сваіх юных гадоў правёў на востраве Легуан, дзе навучаўся ў пачатковай школе. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў каледжы Сент-Станіслаус у Джорджтаўне. Мае доктарскую ступень па гарадскім і рэгіянальным планаванні Універсітэта Вест-Індыі[3].
У 2006 годзе стаў членам нацыянальнай асамблеі Гаяны. Пасля быў прызначаны на пасаду міністра жыллёвай і воднай гаспадаркі[4] і міністра індустрыі турызму і гандлю[5]. 19 студзеня 2019 года быў абраны кандыдатам у прэзідэнты ад Народнай прагрэсіўнай партыі, усеагульныя і рэгіянальныя выбары адбыліся 2 сакавіка 2020 года[6][7]. У кампаніі за прэзідэнцтва ён падаў праграму, у асноўным на эканамічнай платформе, спасылаючыся на зніжэнне тэмпаў эканамічнага развіцця і рост беспрацоўя пры адміністрацыі[8]. Алі абавязаўся стварыць 50000 новых працоўных месцаў на працягу пяці гадоў[9].
Адразу ж пасля абрання кандыдатам у прэзідэнты, апаненты абвінавацілі яго ў махлярстве: нібыта, каля двух дзесяцігоддзяў таму Алі няправільна падаў адну з сваіх кваліфікацый[10]. Яму былі прад’яўленыя ў 19 пунктах абвінавачванні ў змове і махлярстве Спецыяльным падраздзяленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гаяны (SOCU)[11]. Адвакаты Алі заяўлялі аб незаконнасці гэтых абвінавачванняў і сцвярджалі, што яны насілі палітычны характар і былі «сфабрыкаваныя»[12].
Зноскі
правіць- ↑ Hon. Mohamed I. Alli, MP Parliament of Guyana
- ↑ [1]
- ↑ Irfaan Ali awarded Doctorate of Philosophy in Urban and Regional Planning
- ↑ Irfaan Ali sworn in as new Minister of Housing and Water
- ↑ Minister Ali markets Guyana’s tourism in Spain
- ↑ Irfaan Ali is PPP/C presidential candidate Stabroek News
- ↑ "Irfaan Ali proposes plan to improve Guyanese lives | INews Guyana". iNews Guyana. 2019-06-24. Праверана 2019-06-26.
- ↑ PPPC Manifesto 2020 elections .
- ↑ PPPC Manifesto Elections 2020 .
- ↑ Irfaan Ali accused of academic fraud (англ.). Kaieteur News (13 студзеня 2019). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ News, Stabroek. Irfaan Ali on 19 fraud charges over Pradoville Two (англ.). Stabroek News (29 лістапада 2018). Праверана 30 ліпеня 2019.
- ↑ Irfaan Ali on 19 fraud charges over Pradoville Two (англ.). Stabroek News (29 лістапада 2018). Праверана 15 чэрвеня 2020.
Махамед Ірфаан Алі на Вікісховішчы |