Прэзідэнт Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна (англ.: President of the Co-operative Republic of Guyana) згодна канстытуцыі з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і кіраўніком урада Гаяны, а таксама галоўнакамандуючым яе ўзброенымі сіламі.

Прэзідэнт Гаяны

Пасаду займае
Махамед Ірфаан Алі[1]
Узначальвае
Афіцыйная рэзідэнцыя State House, Guyana[d]
Тэрмін паўнамоцтваў 5 гадоў, не больш за 2 тэрміны запар
Пасада з’явілася 23 лютага 1970
Першы на пасадзе Артур Райманд Чжун
Сайт op.gov.gy

Гісторыя правіць

Пры абвяшчэнні 23 лютага 1970 года Гаяны рэспублікай, яе прэзідэнт абіраўся Нацыянальнай асамблеяй на пяцігадовы тэрмін і валодаў у асноўным цырыманіяльнымі паўнамоцтвамі. Да абрання першага прэзідэнта яго абавязкі выконваў былы генерал-губернатар Гаяны Сэр Эдвард Віктар Лакху.

На канстытуцыйным рэферэндуме, які адбыўся 10 ліпеня 1978 год былі прыняты рашэнні пра магчымасці ўнясення змяненняў у Канстытуцыю рашэннем Нацыянальнай Асамблеі і пра аб’яўленне абранага ў 1973 годзе складу асамблеі Устаноўчым сходам. Распрацаваная ім новая Канстытуцыя была апублікаваная 6 кастрычніка 1980 года.

Канстытуцыяй быў пацверджаны статус Гаяны як рэспублікі ў рамках Садружнасці нацый, пры гэтым уладныя паўнамоцтвы былі сканцэнтраваныя ў прэзідэнта. Лідар партыі, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў на ўсеагульных і рэгіянальных выбарах, становіцца прэзідэнтам і займае пасаду на працягу тэрміну паўнамоцтваў заканадаўчага органа (намінальна — пяць гадоў).

Афіцыйная назва краіны Кааператыўная Рэспубліка Гаяна была замацавана ў Канстытуцыі 1980 года, аднак паўсюдна, у тым ліку афіцыйна, яно выкарыстоўвалася непасрэдна з моманту здабыцця ёю незалежнасці (пры гэтым у Канстытуцыі была замацавана назва Рэспубліка Гаяна).

Спіс прэзідэнтаў Кааператыўнай Рэспублікі Гаяна правіць

Выява Імя
(гады жыцця)
Паўнамоцтвы Партыя
Пачатак Канец
в. а.   Сэр
Эдвард Віктар Лакху
(1912—1998)
англ.
 Edward Victor Luckhoo
23 лютага 1970 17 сакавіка 1970 незалежны
1   Артур Райманд Чжун
(1918—2008)
17 сакавіка 1970 6 кастрычніка 1980
2   Ліндэн Форбс Сэмпсан Бэрнхам
(1923—1985)
6 кастрычніка 1980 6 жніўня 1985 Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі
3   Х’ю Дэсманд Хойт
(1929—2002)
6 жніўня 1985 9 кастрычніка 1992
4   Чэддзі Бэрэт Джаган
(1918—1997)
9 кастрычніка 1992 6 сакавіка 1997[2] Народная прагрэсіўная партыя Гаяны
5   Самуэль Хайндс
(1943—)
6 сакавіка 1997 19 снежня 1997
6   Джанет Джаган
(1920—2009)
19 снежня 1997 11 жніўня 1999
7   Бхарат Джагдэа
(1964—)
11 жніўня 1999 3 снежня 2011
8   Дональд Раматар
(1950—)
3 снежня 2011 16 мая 2015
9   Дэвід Грэнджэр(1945—)
16 мая 2015 1 жніўня 2020 Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі
10   Махамед Ірфаан Алі
(1980—)
1 жніўня 2020 дзеючы Народны нацыйны кангрэс — Рэфармісцкі

Гістарычныя прэзідэнцкія штандары правіць

Зноскі

  1. а б https://www.stabroeknews.com/2020/08/02/news/guyana/lowenfield-submits-report-with-recount-result/ Праверана 6 жніўня 2020.
  2. Сканаў на пасту прэзідэнта.

Спасылкі правіць