Джанет Джаган

гаянскі палітык

Джанет Джаган (англ.: Janet Rosenberg Jagan, 20 кастрычніка 1920, Чыкага, ЗША — 28 сакавіка 2009, Джорджтаўн, Гаяна) — гаянскі палітык, прэм’ер-міністр Гаяны (1997), прэзідэнт Гаяны (1997−1999).

Джанет Джаган
англ.: Janet Jagan
First Lady of Guyana[d]
9 кастрычніка 1992 — 6 сакавіка 1997
Прэзідэнт Гаяны
19 снежня 1997 — 11 жніўня 1999
Папярэднік Самуэль Хайндс
Пераемнік Бхарат Джагдэа[d]
прэм’ер-міністр Гаяны[d]
17 сакавіка 1997 — 19 снежня 1997
Папярэднік Самуэль Хайндс
Пераемнік Самуэль Хайндс
Нараджэнне 20 кастрычніка 1920(1920-10-20)[1][2][…]
Смерць 28 сакавіка 2009(2009-03-28)[3][1][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
Муж Чэддзі Джаган
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, палітык, медычная сястра
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзілася 20 кастрычніка 1920 года ў Чыкага ў буржуазнай яўрэйскай сям’і нашчадкаў эмігрантаў з Венгрыі і Румыніі, якая належала да верхавіны сярэдняга класа. Хоць яе бацькі прытрымліваліся кансерватыўных поглядаў і заўсёды галасавалі за рэспубліканцаў, Джанет з юнацтва адчувала сімпатыі да марксізму. Вучылася ў Паўночна-заходнім універсітэце ў ЗША.

У 1943 годзе выйшла замуж за Чэддзі Джагана, будучага прэзідэнта Гаяны, а ў тыя гады — зубнога лекара, і пераехала ў Гаяну, дзе першыя 10 гадоў працавала медсястрой. У 1950 годзе стала адным з заснавальнікаў Народнай прагрэсіўнай партыі Гаяны (марксісцкай арыентацыі), з 1950 па 1970 гады — генеральны сакратар партыі.

У 1953 годзе была ўпершыню абрана ў парламент (ад акругі Эсекіба). У 1955 годзе, калі брытанскія каланіялісты адмянілі канстытуцыю і зрушылі сфармаваны НВП ўрад, Джаган была арыштавана на паўгода. У 1957 годзе была ізноў абрана ў парламент, пасля чаго прызначана міністрам аховы здароўя і працы Гаяны. У 1963—1964 гадах — міністр унутраных спраў Гаяны. Пасля прыходу да ўлады ў 1964 годзе Народнага нацыянальнага кангрэса Гаяны (ННК) — адна з лідараў апазіцыі. У 1973—1997 гадах- рэдактар ​​агульнанацыянальнай газеты «Mirror». З 1975 па 1997 гады — дэпутат парламента. У 1993 годзе ўдастоена вышэйшага ордэна краіны — «За заслугі».

У 1992 годзе Чэддзі Джаган быў абраны прэзідэнтам Гаяны. Пасля яго смерці ў сакавіку 1997 года Джанет Джаган стала прэм’ер-міністрам і віцэ-прэзідэнтам. Атрымаўшы перамогу на прэзідэнцкіх выбарах восенню таго ж года, стала чацвёртым прэзідэнтам Гаяны. У жніўні 1999 года сышла ў адстаўку з пасады прэзідэнта пасля перанесенага сардэчнага прыступу. Паводле канстытуцыі, в. а. прэзідэнта стаў прэм’ер-міністр Бхарат Джагдэа.

Да Джанет Джаган, яўрэйцы па нацыянальнасці і перакананай камуністкі, заўсёды ставіліся з падазрэннем ў ЗША; яна займала бачнае месца ў шырока распаўсюджаных тэорыях «яўрэйскай змовы». У Гаяне ж яна па-ранейшаму папулярная. У 1997 годзе ЮНЕСКА узнагародзіла Джаган залатым медалёмя імя Гандзі за дзейнасць па ўмацаванні міру, развіццю дэмакратыі і барацьбу за правы жанчын.

Зноскі

  1. а б Janet Jagan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Janet Rosenberg Jagan // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2009/03/30/world/americas/30jagan.html?_r=1&src=tp

Спасылкі правіць