Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна (англ.: Wayne State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дэтройт у штаце Мічыган, ЗША.
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна | |
---|---|
англ.: Wayne State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Wayne State University |
Заснаваны | 1868 |
Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
Студэнты | 26 241[1] і 20 654[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дэтройт, Мічыган, ЗША |
Сайт | wayne.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьГэта трэці па велічыні універсітэт штата Мічыган. Заснаваны ў 1868 годзе, універсітэт прапануе каля 350 праграм навучання. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю.
Галоўны кампус універсітэта займае 203 гектары, спалучаючы больш за 100 навучальных і даследчых будынкаў. У яго таксама ёсць тры спадарожнікавыя кампусы ў акругах Макомб і Уэйн.
Універсітэт названы ў гонар Энтані Уэйна (1745—1796), амерыканскага вайскоўца, дзяржаўнага дзеяча і аднаго з бацькоў-заснавальнікаў ЗША.
Структура
правіць- школа бізнесу
- каледж адукацыі
- каледж інжынерыі
- каледж выяўленчага і выканальніцкага мастацтва і камунікацый
- школа магістратуры
- школа права
- каледж вольных мастацтваў і навук,
- школа інфармацыйных навук
- школа медыцыны
- каледж медсястрынства
- каледж фармацыі і навук пра здароўе
- ганаровы каледж
- школа сацыяльнай працы
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт імя Э. Уэйна
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы