Махападма Нанда

Махапа́дма На́нда (санскр.: महापद्मनन्दः, IV ст. да н.э.) — старажытны індыйскі валадар, заснавальнік дынастыі і дзяржавы Нанда ў IV ст. да н.э..

Махападма Нанда
महापद्मनन्दः
I12 1karshapana Maghada 1ar (8482307176).jpg
валадар дзяржавы Нанда
IV ст. да н.э. — IV ст. да н.э.
Папярэднік Маханандзін
Нараджэнне 400 да н.э.
Смерць 329 да н.э.
Род Нанда
Бацька Mahanandin[d]
Дзеці Dhana Nanda[d]
Дзейнасць кіраўнік

Махападма Нанда лічыцца сынам Маханандзіна, валадара Паталіпутры, і жанчыны з варны шудр. Згодна эліністычным і рымскім аўтарам, што спасылаліся на Пора, Махападма быў цырульнікам, які захапіў уладу падманам. У джайнісцкай літаратуры названы сынам цырульніка і куртызанкі.

Заваяваў 7 дзяржаў, дзе дагэтуль валадарылі дынастыі кшатрыяў. За актыўную заваявальную палітыку ў Пуранах названы знішчальнікам кшатрыяў. Звесткі пра моцную армію Махападмы вымусілі Аляксандра Македонскага спыніць індыйскі паход.

Рэфармаваў дзяржаўнае кіраванне, стварыў адзіную падатковую сістэму і ўвёў пасады зборшчыкаў падаткаў. Захаваліся манеты дзяржавы Нанда.

СпасылкіПравіць