Махінда Раджапаксэ
Махінда Раджапаксэ (сінгальск.: මහින්ද රාජපක්ෂ, там.: மகிந்த ராஜபக்ச, англ.: Percy Mahendra 'Mahinda' Rajapaksa, нар. 18 лістапада 1945 года, Віракеція, Шры-Ланка) — прэзідэнт Шры-Ланкі (2005—2015), у 2004—2005 гадах — прэм’ер-міністр. Адзін з лідараў партыі свабоды Шры-Ланкі, якая ўваходзіць у Народны альянс.
Махінда Раджапаксэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
මහින්ද රාජපක්ෂ மகிந்த ராசபக்ச Percy Mahendra 'Mahinda' Rajapaksa | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чандрыка Кумаратунга | ||||||
Нараджэнне |
18 лістапада 1945 (78 гадоў) Віракеція, Шры-Ланка |
||||||
Жонка | Shiranthi Rajapaksa[d] | ||||||
Дзеці | Namal Rajapaksa[d], Yoshitha Rajapaksa[d] і Rohitha Rajapaksa[d] | ||||||
Веравызнанне | будызм | ||||||
Партыя | Партыя свабоды Шры-Ланкі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Паўднёвай правінцыі ў сям’і юрыста, які абіраўся дэпутатам парламента ў 1947—1960 гадах. Па адукацыі таксама юрыст (вучыўся ў каледжы ў Гале і ва ўніверсітэце Каломба). У 1970 годзе стаў самым маладым у гісторыі краіны дэпутатам парламента. Левацэнтрыст. У 1994—2001 гадах працаваў ва ўрадзе Шры-Ланкі — спачатку як міністр працы (распрацаваў прагрэсіўны працоўны кодэкс, які быў адпрэчаны пад націскам з боку буйнога бізнесу), затым як міністр рыбалоўства. У 2001—2004 гадах лідар апазіцыі ў парламенце.
Пасля перамогі ў 2004 годзе Народнага альянсу (блок ПСШЛ і левай нацыяналістычнай сінгальскай партыі «Джаната Вімукці Перамуна» (ДВП)) на абвешчаных прэзідэнтам Кумаратунгам датэрміновых парламенцкіх выбарах абраны прэм’ер-міністрам. Яго дзейнасць па ліквідацыі наступстваў разбуральнага цунамі 26 снежня 2004 года (гл. Землетрасенне ў Індыйскім акіяне ў 2004 годзе) была высока ацэнена ў краіне і па-за яе межамі.
Абраны прэзідэнтам падчас выбараў 17 лістапада 2005 года (атрымаў 50,3 % галасоў), прызначаных у сувязі з рашэннем Вярхоўнага суда Шры-Ланкі аб тым, што прэзідэнцкі тэрмін папярэдняга прэзідэнта Ч. Кумаратунгі заканчваецца ў снежні 2005 года. Пасля гэтага пасаду прэм’ер-міністра заняў Ратнасіры Вікрэманаяке.
Быў пераабраны прэзідэнтам Шры-Ланкі 27 студзеня 2010 года, атрымаўшы 57,88 % галасоў.[1][2]
9 лютага 2010 года выдаў указ аб роспуску парламента[3][4] і распарадзіўся аб арышце лідара апазіцыі Саратха Фансекі[5](у верасні 2010 года ваенны трыбунал прысудзіў Фансеку да трох гадоў пазбаўлення свабоды за карупцыю), узяўшы, такім чынам, рэзкі курс на адыход ад дэмакратыі ў бок аўтарытарызму.
Зноскі
- ↑ "Шры-Ланка выбірае новага прэзідэнта". Бі-бі-сі. 26 студзеня 2010 года.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Дзеючы прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапаксэ перамог на выбарах главы дзяржавы". ІТАР-ТАСС. 27 студзеня 2010 года.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Parliament dissolved Архівавана 13 лютага 2010. (англ.)
- ↑ Lanka House Dissolved (англ.)
- ↑ Ende der Demokratie in Sri Lanka (ням.)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Прэзідэнта Шры-Ланкі Архівавана 25 ліпеня 2011.