Мацей Кунцэвіч (польск.: Maciej Kuncewicz; каля 1620, Літва — каля 1655) — езуіцкі святар і педагог.

Мацей Кунцэвіч
польск.: Maciej Kuncewicz
Дата нараджэння 1620
Месца нараджэння
Дата смерці 1655
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 25 ліпеня 1637 г. у Вільні. Пасля навіцыяту, верагодна, авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам Яна Вышковіча ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1639—1640). Вывучаў філасофію (1641—1644) і тэалогію (1647—1651) у Віленскай акадэміі. У 1640—1641 і 1644—1647 гг. у езуіцкіх школах выкладаў сам.

Пасля высвячэння на ксяндза тры гады выкдладаў граматыку, паэтыку і рыторыку. Скончыў курс ордэнскай духоўнасці (ІІІ прабацыя) у Нясвіжы і заняў пасаду прафесара рыторыкі ў настаўніцкай семінарыі для езуітаў у Навагрудку (1653—1654). Лёс пасля 1654 г. невядомы. Верагодна, разам з іншымі навагрудскімі езуітамі загінуў у час вайны з Расійскай дзяржавай[1].

Зноскі

  1. Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — s. 93.

Літаратура

правіць
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny. / A.Królikowska. — Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie -Wydawnictwo WAM, 2017. — 188 s.