Мачапучарэ — гара вышынёй 6998 м, уваходзіць у склад горнага масіва Анапурна ў Гімалаях на поўначы цэнтральнага Непала. Сваёй назвай «Рыбін хвост» гара абавязаная форме двух яе вяршыняў, якая нагадвае хвост гіганцкай рыбы. Мачапучарэ размешчана прыкладна за 25 км на поўнач ад Покхары.

Machhapuchhre

Гісторыя ўзыходжанняў

правіць

Мачапучарэ лічыцца ў Непале свяшчэннай гарой і аб’яўлена закрытай для альпінізму. Адзінае незавершанае ўзыходжанне на Мачапучарэ было здзейснена ў 1957 году брытанскай камандай пад кіраўніцтвам Джымі Робертса. Альпіністы Уілфрыд Нойс і А. Д. М. Кокс, паднімаючыся на гару з паўночнага боку, перапынілі ўзыходжанне за 50 м ад вяршыні, бо абяцалі, што на саму вяршыню яны не ступяць. З тых часоў гара цалкам закрыта для наведванняў.