Машхарчпрад (прадпрыемства)
Машхарчпрад — беларускае прадпрыемства ў горадзе Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Прадпрыемства ажыццяўляе перапрацоўку бульбы, выпуск бульбапрадуктаў, вытворчасць машын для апрацоўкі харчовых прадуктаў і вытворчасць жытнёвага соладу.
ААТ «Машхарчпрад» | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | ААТ[d] |
Заснаванне | 30 чэрвеня 1980 |
Размяшчэнне | |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Белдзяржхарчпрам |
Сайт | oaompp.by |
ГісторыяПравіць
30 чэрвеня 1980 года Дзяржаўная камісія падпісала акт пра завяршэнне будавання Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода.
У 1985 годзе быў заснаваны Мар’інагорскі эксперыментальны завод бульбапрадуктаў.
У 1993 годзе адбылося зліццё Мар’інагорскага эксперыментальнага механічнага завода і Мар’інагорскага эксперыментальнага завода бульбапрадуктаў. У 1999 годзе завод атрымаў статус адкрытага акцыянернага таварыства.
У 2007 годзе была створана гандлёвая марка «Мира»[1].
УзнагародыПравіць
- Лідар спажывецкага рынку-2020[2]