Машыніст (фільм, 1956)
«Машыніст» (італ.: Il ferroviere) — фільм італьянскага акцёра і рэжысёра П’етра Джэрмі.
Машыніст | |
---|---|
італ.: Il ferroviere | |
Жанр | драматычны фільм[1] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Ente Nazionale Industrie Cinematografiche[d] |
Працягласць | 118 хв. |
Краіна | |
Мова | італьянская мова |
Год | 1956 |
IMDb | ID 0049207 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сюжэт правіць
Машыніст Андрэа Маркачы працуе са сваім памочнікам і сябрам Джыджы Ліверані на працягу трыццаці гадоў. Пасля працоўнага дня яны разам п’юць віно са сваімі сябрамі ў бары, які належыць былому чыгуначніку Уга. Андрэа жанаты з Сарай, і яго маленькі сын Сандра вельмі блізкі з ім; аднак у Андрэа ёсць праблемы з яго беспрацоўным сынам Марчэла і яго цяжарнай дачкой Джуліяй, якая была вымушана выйсці замуж за Рэната Боргі. У адзін з працоўных дзён Андрэа Маркачы на рэйкі перад цягніком выбягае самазабойца. Машыніст не паспявае спыніць цягнік і пераязджае самазабойцу. Маркачы адчувае сябе глыбока закранутым здарэннем і амаль сутыкаецца з іншым цягніком. Кіраўніцтва чыгуначнай кампаніі расследуе аварыю і здымае Андрэа з яго пасады. Прыгнечаны Андрэа адмаўляецца ўдзельнічаць у забастоўках італьянскіх машыністаў і выходзіць на працу, пасля чаго калегі пачалі называць яго штрэйкбрэхерам. Маркачы лаецца са сваёй сям’ёй, пасля чаго і Марчэла, і Джулія з’язджаюць з дому. Праз некаторы час другі сын, Сандра, наведвае свайго бацьку ў бары і просіць вярнуцца дадому. Напярэдадні Калядаў Андрэа збірае ўсю сям’ю разам і грае на сваёй гітары, пасля чаго памірае ў ложку.
У ролях правіць
- П’етра Джэрмі — Андрэа Марачы
- Луіза Дэла Ночэ — Сара Марачы
- Сільва Кашчына — Джулія Марачы
- Сара Урдзі — Джыджы Ліверані
- Карла Джуфрэ — Рэната Боргі
- Эдуарда Невола — Сандра Марачы