Маэстра (фільм, 2023)

амерыканскі біяграфічны фільм 2023 года, заснаваны на біяграфіі кампазітара Леанарда Бернстайна

«Маэ́стра» (англ.: Maestro) — амерыканскі біяграфічны фільм 2023 года, заснаваны на біяграфіі кампазітара Леанарда Бернстайна, зняты Брэдлі Куперам па сцэнары, напісаным ім у суаўтарстве з Джошам Сінгерам. Прадзюсарамі фільма сталі Марцін Скарсэзэ, Стывен Спілберг і Тод Філіпс, а таксама сам Купер, які сыграў у карціне галоўную ролю.

МаэстраM:
італ.: Maestro
Постар фільма
Жанр біяграфічны фільм, драматычны фільм і гомаэратызм у кіно[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Працягласць 129 хв.
Краіна
Мова англійская
Год 2 верасня 2023 і 22 лістапада 2023
IMDb ID 5535276
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера адбылася ў верасні 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі, дыстрыбутарам карціны з’яўляецца Netflix.

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў названы Нацыянальным савем кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва адным з 10 найлепшых фільмаў 2023 года[1][2].

Сюжэт правіць

Галоўны герой фільма — амерыканскі кампазітар Леанард Бернстайн. У цэнтры сюжэту гісторыя кахання Бернстайна і актрысы Феліцыі Мантылігр.

У ролях правіць

Акцёр Роля
Брэдлі Купер Леанард Бернстайн Леанард Бернстайн
Кэры Маліган Феліцыя Мантылігр Феліцыя Мантылігр

Зноскі правіць

  1. Lewis, Hilary. National Board of Review Names 'Killers of the Flower Moon' Best Film of 2023 (англ.). The Hollywood Reporter (6 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  2. AFI Awards Film Top 10: 'Barbie', 'Oppenheimer', 'Maestro', 'Killers of the Flower Moon' Among Org's Best of 2023 (7 снежня 2023).

Спасылкі правіць