Netflix
Netflix — амерыканскі правайдар медыйных паслуг і прадзюсарская кампанія са штаб-кватэраю ў Лас-Гатасе, Каліфорнія, ЗША. Заснавана 29 жніўня 1997 года Рыдам Хастынгсам і Маркам Рэндальфам[2].
Netflix | |
---|---|
Тып | дэлаверская карпарацыя[d][1] |
Лістынг на біржы | NASDAQ |
Заснаванне | 29 жніўня 1997 |
Заснавальнікі | Reed Hastings[d] і Marc Randolph[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Прадукцыя | Netflix recommender system[d], струменевае мультымедыя[d] і over-the-top media service[d] |
Даччыныя кампаніі | Albuquerque Studios[d] і Netflix Animation[d] |
Сайт | netflix.com |
З 2013 года Netflix стварае фільмы, серыялы і тэлепраграмы. У 2016 годзе кампанія зрабіла 126 арыгінальных серыялаў і фільмаў — больш за кожны іншы сеткавы ці кабельны канал[3]. Станам на 2018 год у кампаніі было 117,58 млн падпісантаў па ўсім свеце, у тым ліку 54,75 млн у ЗША[4][5].
На Netflix выходзяць «Картачны домік», «Грэйс і Фрэнкі», «Непахісная Кімі Шміт», «Аранжавы — хіт сезона» і «Джэсіка Джонс»[крыніца?].
Гісторыя
правіцьNetflix быў заснаваны ў 1997 годзе Рыдам Гастынгсам і Маркам Рэндольфам. Іх мэтай было стварыць сэрвіс, які прапаноўваў бы карыстальнікам арэнду DVD па пошце, што на той час было інавацыйным рашэннем. Спачатку кампанія прапаноўвала аплату за кожны дыск, але ў 1999 годзе перайшла на мадэль падпіскі, што дазволіла карыстальнікам атрымліваць неабмежаваную колькасць дыскоў за фіксаваную штомесячную плату[6].
З 2007 года Netflix пачаў прадастаўляць магчымасць стрымінгавага прагляду фільмаў і серыялаў у Інтэрнэце, што стала асновай сучаснай мадэлі бізнесу кампаніі[7]. Першапачаткова стрымінгавыя відэа былі даступныя толькі ў ЗША, але ўжо ў 2010 годзе Netflix распачаў міжнародную экспансію, пачаўшы працу ў Канадзе. З 2011 года ён пашырыў сваю прысутнасць у Лацінскай Амерыцы і Карыбскім рэгіёне, а ў 2012 годзе Netflix стаў даступны ў многіх еўрапейскіх краінах, уключаючы Вялікабрытанію і Скандынавію.
У 2013 годзе Netflix увайшоў у свет арыгінальнага кантэнту, выпусціўшы серыял «Картачны домік». Гэта азнаменавала пачатак новага этапу, дзе Netflix ужо не толькі трансляваў чужы кантэнт, але і актыўна прасоўваў уласныя праекты. Стратэгія па стварэнні ўласных фільмаў і серыялаў дазволіла платформе заваяваць мільёны падпісчыкаў і значна пашырыць сваю аўдыторыю. Поспех «Картачнага доміка» прывёў да таго, што Netflix пачаў інвеставаць мільярды даляраў у ўласны кантэнт, выпускаючы серыялы, фільмы і дакументальныя праекты, якія атрымалі прэстыжныя ўзнагароды, у тым ліку «Эмі» і «Оскар»[8].
Да 2016 года Netflix ужо быў даступны ў большасці краін свету, у тым ліку ў Азіі і Афрыцы[9]. Кампанія працягвае інвеставаць у кантэнт для міжнароднага рынку, у тым ліку праекты на мясцовых мовах, каб прыцягнуць карыстальнікаў з розных культурных асяроддзяў. Netflix актыўна падтрымлівае лакальныя кінапраекты і супрацоўнічае з рэжысёрамі і сцэнарыстамі з усяго свету, ствараючы кантэнт для разнастайных аўдыторый.
На сённяшні дзень Netflix — адзін з найбуйнейшых пастаўшчыкоў стрымінгавых паслуг з больш чым 200 мільёнамі падпісчыкаў ва ўсім свеце. Кампанія працягвае пашыраць сваю прысутнасць і адаптаваць кантэнт у адказ на запыты гледачоў, што дазваляе ёй заставацца адной з вядучых забаўляльных платформаў[10].
У Беларусі
правіцьУ Беларусі з 2016 года даступны стрымінгавы відэасэрвіс Netflix[10]. Першы месяц глядзець фільмы і серыялы можна бясплатна (але рэгістравацца ўсё адно трэба). Потым — па падпісцы.
Тарыфы
правіцьБібліятэка Netflix даступная для прагляду з большасці сучасных інтэрнэт-браўзераў, таксама існуюць дадаткі для мабільных платформ Android, iOS; прыставак на базе Android TV і Apple TV, гульнявых кансоляў PlayStation і Xbox; і для многіх мадэляў тэлевізараў з функцыяй Smart TV. Са студзеня 2016 года фільмы і серыялы ад Netflix даступныя кліентам у якасці да Ultra HD 4K (на тэрыторыі ЗША таксама ў 3D-фармаце).
На кастрычнік 2021 года існуюць тры тарыфы, кожны з якіх адкрывае ўсю бібліятэку сэрвісу[11].
- «Базавы» — дазваляе глядзець відэа на адным экране з якасцю SD,
- «Стандартны» — на двух у HD,
- «Прэміум» — на чатырох у HD або Ultra HD, калі гэта даступна. Даступны прагляд HD-відэа, сэрвіс падтрымлівае 2 фарматы трансляцый у HD: Dolby Vision і HDR 10.
Матэрыялы
правіцьNetflix Original
правіцьNetflix Original — гэта матэрыялы, якія вырабляюцца, выпускаюцца і распаўсюджваюцца непасрэдна кампаніяй Netflix. У сакавіку 2011 года Netflix пачала стварэнне арыгінальнага кантэнту для ўласнай бібліятэкі, распачаўшы з палітычнай драмы «Картачны домік», якая дэбютавала ў лютым 2013 года. Серыял быў спрадзюсаваны Дэвідам Фінчэрам, а галоўную ролю выканаў Кевін Спэйсі.
Камедыйна-драматычны серыял пра жыццё ў жаночай турме — «Аранжавы — хіт сезона» — упершыню выйшаў на стрымінгавай платформе ў ліпені 2013 года. Паводле прадстаўнікоў Netflix, гэты праект стаў самым папулярным арыгінальным серыялам платформы[12]. У лютым 2016 года было абвешчана, што серыял працягнуць на пяты, шосты і сёмы сезоны.
У ліпені 2013 года Netflix стаў першым кандыдатам сярод пастаўшчыкоў інтэрнэт-відэа на прэмію «Эмі», атрымаўшы 14 намінацый, з якіх серыял «Картачны домік» заваяваў 9 узнагарод.
У траўні 2016 года Netflix запусціў уласнае начное шоу — «Чэлсі», якое вядзе амерыканская камедыйная актрыса Чэлсі Хэндлер. Гэта 30-хвіліннае шоу выходзіла кожную сераду, чацвер і пятніцу. У ліпені 2016 года шоу было падоўжана на другі сезон.
15 ліпеня 2016 года выйшаў першы сезон амерыканскага навукова-фантастычнага серыяла «Дзіўныя рэчы», створанага братамі Даферамі. Серыял атрымаў высокія ацэнкі крытыкаў, якія адзначылі яго атмасфернасць, акцёрскую гульню, рэжысуру, музычнае суправаджэнне і адсылкі да фільмаў 1980-х гадоў. Другі сезон, які складаўся з дзевяці серый, быў выпушчаны 27 кастрычніка 2017 года. У снежні 2017 года Netflix заказаў трэці сезон (8 эпізодаў), прэм'ера якога адбылася 4 ліпеня 2019 года. 30 верасня 2019 года на афіцыйным канале серыяла на YouTube было пацверджана, што серыял атрымае працяг. Чацвёрты сезон выйшаў 27 траўня 2022 года. Серыял атрымаў 6 прэмій «Эмі» і 30 намінацый, у тым ліку ў катэгорыі «Лепшы драматычны серыял», а таксама чатыры намінацыі на прэмію «Залаты глобус» і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле ў 2016 годзе.
31 сакавіка 2017 года выйшаў новы серыял «13 прычын чаму».
Фільмы
правіцьПачынаючы з 2017 года, Netflix стала набываць правы на распаўсюджванне фільмаў іншых студый. Адным з першых набыццяў стаў фільм «Парадокс Кловерфілда», які Netflix купіла ў Paramount Pictures на пачатку 2018 года і запусціла ў трансляцыю з 4 лютага 2018 года. Кампанія таксама набывала правы на дыстрыбуцыю фільмаў, такіх як «Анігіляцыя», «Закат цывілізацыі» і «Маўглі».
22 студзеня 2019 года фільмы Netflix атрымалі 15 намінацый на кінапрэмію «Оскар» і змаглі перамагчы ў чатырох катэгорыях, уключаючы «Оскар» за лепшы фільм на замежнай мове для фільма «Рома» Альфонса Куарона[13].
13 студзеня 2020 года фільмы Netflix атрымалі 24 намінацыі на «Оскар», але выйгралі толькі дзве статуэткі.
15 сакавіка 2021 года фільмы Netflix атрымалі 35 намінацый на «Оскар» і выйгралі сем статуэтак, у тым ліку за фільмы «Манк» і «Ма Рэйні: Маці блюза».
Зноскі
- ↑ а б Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ Pogue, David. A Stream of Movies, Sort of Free . The New York Times (25 студзеня 2007). Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ The Netflix Backlash: Why Hollywood Fears a Content Monopoly (англ.). The Hollywood Reporter. Праверана 29 мая 2017.
- ↑ Q4 17 Letter to shareholders . Netflix Investor Relations. Архівавана з першакрыніцы January 23, 2018. Праверана 23 January 2018.
- ↑ Netflix jumps more than 8% after adding more subscribers than expected . CNBC (22 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы January 23, 2018. Праверана 23 January 2018.
- ↑ Jeffrey M. O'Brien The Netflix Effect(англ.) // Wired. — ISSN 1059-1028.
- ↑ Anderson, Nate. Netflix offers streaming movies to subscribers (англ.) . Ars Technica (16 студзеня 2007). Праверана 6 лістапада 2024.
- ↑ HuffPost - Breaking News, U.S. and World News (англ.). HuffPost. Праверана 6 лістапада 2024.
- ↑ Popper, Ben. Netflix announces it's now live in 130 new countries including India and Russia (англ.). The Verge (6 студзеня 2016). Праверана 6 лістапада 2024.
- ↑ а б У Беларусі запрацаваў папулярны відэасэрвіс Netflix, Новы Час (газета), 07-01-2016
- ↑ Help Center Netflix. Plans and Pricing .
- ↑ TechCrunch. Netflix: ‘Orange Is The New Black’ Is Our Most-Watched Original, But Our TV Exclusives Are Even Bigger(недаступная спасылка).
- ↑ РИА НОВОСТИ. «Рома» получила «Оскар» в категории «Лучший фильм на иностранном языке» .
Спасылкі
правіць- netflix.com — афіцыйны сайт
- Еще 7 миллионов: почему взлетели акции Netflix // Газета.Ru, 17.10.2018