Мая Уладзіміраўна Крысталінская

(Пасля перасылкі з Мая Крысталінская)

Мая Крысталінская (руск.: Майя Владимировна Кристалинская; 24 лютага 1932, Масква19 чэрвеня 1985) — савецкая эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка РСФСР (1974).

Мая Крысталінская
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 24 лютага 1932(1932-02-24)
Месца нараджэння Масква, РСФСР
Дата смерці 19 чэрвеня 1985(1985-06-19) (53 гады)
Месца смерці Масква, СССР
Месца пахавання
Краіна Сцяг СССР СССР
Муж Аркадзь Арканаў[d][1]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас мецца-сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры эстрада
Узнагароды Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Спявала ў хоры Цэнтральнага дома дзяцей чыгуначнікаў пад кіраўніцтвам Ісаака Дунаеўскага. Скончыла Маскоўскі авіяцыйны інстытут, працавала на заводзе інжынерам-эканамістам, удзельнічала ў завадской самадзейнасці. У 1957 годзе стала лаўрэатам VI Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве, на якім выступала з самадзейным ансамблем «Першыя крокі» пад кіраўніцтвам Юрыя Саульскага. У 1959—1960 гадах працавала салісткай у джаз-аркестры Алега Лундстрэма. З 1961 года — салістка Масканцэрта. У апошнія гады жыцця спявачка перакладала з нямецкай мовы кнігу Марлен Дытрых «Разважанні». Кніга выйшла ў СССР ужо пасля смерці Маі Крысталінскай.

Мая Крысталінская пахаваная ў Маскве на Данскіх могілках.

  1. https://7days.ru/caravan/2011/1/arkadiy-arkanov-kristalinskuyu-uvidel-i-zapal/5.htm