Маўзалей шэйха Сефі ад-Дзіна

Ханака і свяцілішча шэйха Сафі ад-Дзін у Ардэбілі (перс.: مجموعه آرامگاه و خانقاه شیخ صفی الدین) — мемарыяльны комплекс у Ардэбілі, пабудаваны для шэйха Сефі ад-Дзіна[2][3]. У 2010 годзе абвешчаны адным з помнікаў Сусветнай спадчыны[4].

Славутасць
Маўзалей шэйха Сефі ад-Дзіна
Sheikh-safi.jpg
38°14′55″ пн. ш. 48°17′29″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Нахічэванская архітэктурная школа[d]

Ханака і свяцілішча шэйха Сафі ад-Дзін у Ардэбілі*
Sheikh Safi al-Din Khānegāh and Shrine Ensemble**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

1مقبره شیخ صفی اردبیل.jpg
Краіна Сцяг Ірана Іран
Тып Культурны
Крытэрыі i, ii, iv
Спасылка 1345
Рэгіён*** Аб'екты ЮНЕСКА ў Азіі
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2010  (34 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Шэйх Сефі ад-Дзін — заснавальнік ісламскага суфійска-дэрвішскага ордэна і прадстаўнік дынастыі Сефевідаў, быў родам з Ардэбіля. Грабніца шэйха, малітоўная зала і мячэць утвараюць разам адзіны комплекс — маўзалей-мячэць. Складовай часткай комплексу з’яўляецца невялікі ўнутраны двор (31 метр у даўжыню і 16 у шырыню). Перад уваходам распасціраюцца сады і доўгая алея.

Унутраны двор
План комплексу

Будынак маўзалея пабудаваў сын шэйха Сефі ад-Дзіна — Садр ад-Дзін шэйх Муса, пасля смерці бацькі ў 1334 годзе[5]. Пазней, у перыяд з канца XVI да пачатку XVIII стагоддзя ўключна падчас кіравання дынастыі Сефевідаў комплекс зведаў мноства змен. Паступова ўзводзіліся новыя прыбудовы, ствараліся новыя памяшканні. Тут хавалі прадстаўнікоў кіруючай дынастыі і іх жонак, а таксама воінаў, якія загінулі падчас кровапралітных бітваў, у прыватнасці Чалдыранскай бітвы. Цяпер будынак маўзалея мае ў вышыню 17 метраў і ўяўляе сабой круглую, купалападобную вежу. Знешні бок сцен і купал аздоблены каляровай пліткай розных адценняў. Будаўнікі комплексу змаглі рацыянальна выкарыстаць большую частку абмежаванай прасторы, размясціўшы там бібліятэку, мячэць, школу, маўзалей, водны рэзервуар, шпіталь, кухні, булачную і рабочыя памяшканні. Шлях, які вядзе да свяцілішча шэйха, падзелены на 7 сегментаў, якія адлюстроўваюць сем этапаў суфійскага містыцызму, і падзелены 8 брамамі, якія сімвалізуюць восем палажэнняў суфізму[6]. Багата ўпрыгожаныя фасады і інтэр’еры ўяўляюць сабой найрэдкі ўзор сярэдневяковай ісламскай архітэктуры.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Monuments database — 2017.
  2. У розных крыніцах у тым ліку як Сафі аль-Дзін
  3. Sheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil - UNESCO World Heritage Centre. Whc.unesco.org (29 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 2 жніўня 2010.
  4. Source: Unescopress World Heritage Committee inscribes seven cultural sites on World Heritage List | United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization. Unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 2 жніўня 2010.
  5. Square Kufic
  6. Sheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil — UNESCO World Heritage Centre

ЛітаратураПравіць

  • Ching, D.K. (2007). A Global History of Architecture. Hoboken, New Jersey: John Wiley & Sons, Inc.. pp. 479. ISBN 0-471-26892-5.

СпасылкіПравіць