Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «За вызваленне Бялграда» — медаль, заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Праект медаля стварыў мастак А. І. Кузняцоў.
Медаль «За вызваленне Бялграда» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС | ||
Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам вызваленні Бялграда | ||
Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 70 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Медаль «За ўзяцце Берліна» | ||
Малодшая | Медаль «За вызваленне Варшавы» | ||
![]() |
Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флоту і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі гераічнага штурму і вызвалення Бялграда ў перыяд 29 верасня — 22 кастрычніка 1944 г, а таксама арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні гэтага горада.
Медаль «За вызваленне Бялграда» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За ўзяцце Берліна».
Медалём «За вызваленне Бялграда» ўзнагароджана каля 70 000 чалавек.
Апісанне медаля правіць
Медаль «За вызваленне Бялграда» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На вонкавым боку медаля па акружнасці надпіс «ЗА ВЫЗВАЛЕННЕ», у цэнтры надпіс «БЯЛГРАДА», уверсе над надпісам пяціканцовая зорачка, па акружнасці лаўровы вянок.
Бок медаля абрамлены борцікам.
На адваротным боку медаля дата вызвалення Бялграда — «20 кастрычніка 1944 года», над датай пяціканцовая зорачка.
Усе надпісы і малюнкі на медалі выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай зялёнай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі чорная палоска шырынёй 8 мм.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За вызваленне Бялграда»