Медаль «За выратаванае жыццё»

дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь

Медаль «За выратаванае жыццё» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь.

Медаль «За выратаванае жыццё»
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Краіна  Беларусь
Тып медаль
Каму ўручаецца грамадзянам за ратаванне людзей на вадзе, у час стыхійных бедстваў, пажараў, аварый, катастроф і іншых надзвычайных абставін, звязаных з рызыкай для жыцця.
Дата заснавання 28 красавіка 2015
Статус уручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Першае 24 лістапада 2016
Колькасць 15
Памеры 33 міліметр
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль «За адвагу»
Малодшая Медаль «За адзнаку ў воінскай службе»

Апісанне правіць

Медаль мае форму круга дыяметрам 33 мм. На вонкавым боку медаля ў абрамленні вянка з лаўровага і дубовага лісця размешчаны рэльефны відарыс ратавальніка з дзіцем на руках, справа паўкругам у два радкі — надпіс «ЗА ВЫРАТАВАНАЕ ЖЫЦЦЁ».

Медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай муаравай стужкай сіняга колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжаная жоўтая палоска шырынёй 1 мм, злева і справа ад яе — па дзве палоскі зялёнага і чырвонага колеру шырынёй 1 мм і па адной палосцы белага колеру шырынёй 3,5 мм.

Медаль вырабляецца з тампаку з серабрэннем[1].

Некаторыя з узнагароджаных[2] правіць

2016 правіць

2017 правіць

2018 правіць

2019 правіць

Зноскі