Медуза Ранданіні

Медуза Ранданіні — мармуровая галава гаргоны Медузы, ці гарганеён, вылепленая на мяжы нашай эры на аснове згубленага грэчаскага арыгінала V ці IV стст. да н.э. (круг Фідзія, магчымы прататып — гарганеён на шчыце Афіны Парфенас).

Медуза Ранданіні. каля I ст. н.э.
Матэрыял Мармур
Мюнхен, Гліптатэка
(інв. Inv 252)

Гэта праца ілюструе ператварэнне гаргоны з агіднай істоты нявызначанага полу ў прыгожую жанчыну. Змеі ранніх гарганеёнаў вытлумачаны аўтарам скульптуры як непаслухмяныя кучары, аб традыцыйнай апатрапічнай іканаграфіі нагадваюць таксама стылізаваныя рожкі гаргоны.

Напачатку XIX стагоддзі гэта «Медуза» зрабілася прадметам захапленняў рамантыкаў, і ў прыватнасці Гётэ, а Антоніа Канова адштурхваўся ад яе пры стварэнні галавы Медузы, якую трымае ў выцягнутай руцэ яго знакаміты «Персей». Кароль Людвіг Баварскі ўбачыў гарганеён у палацы маркіза Ранданіні на Корса і набыў яго для сваёй гліптатэкі, дзе ён экспануецца і дагэтуль.

Цікавыя факты правіць

  • Медуза Ранданіні — эмблема моднага дому Versace

Літаратура правіць

  • E. Buschor. Medusa Rondanini. Stuttgart: W. Kohlhammer, 1958.