Афіна Парфенас (стар.-грэч.: Ἀθηνᾶ Παρθένος — Афіна Дзева) — хрысаэлефанцінная статуя багіні Афіны ў поўным ўзбраенні, створаная ў часы Перыкла старажытнагрэчаскім скульптарам Фідыем і ўстаноўленая ў Парфеноне, асвячона ў 438 да н.э. Да нашага часу не захавалася, з усіх антычных копій лепш за ўсіх захавалася рымская Афіны Варвакіян з мармуру, якая экспануецца ў Нацыянальным археалагічным музеі Афін[2].

Афіна Варвакіян (названая па школе Варвакіян) — дакладная копія Афіны Парфенас рымскай эпохі, мармур, першая палова 3 стагоддзя
Афіна Варвакіян (названая па школе Варвакіян) — дакладная копія Афіны Парфенас рымскай эпохі, мармур, першая палова 3 стагоддзя
Фідый[1]
Афіна Парфенас. 440-я да н.э. і каля 448 да н.э.[1]
стар.-грэч.: Ἀθηνᾶ Παρθένος
Матэрыял мармур, слановая косць і золата
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фідый, найвялікшы скульптар таго часу, дзевяць гадоў працаваў над скульптурай. Толькі яму Перыкл змог даверыць стварэнне велічнага вобраза заступніцы горада, у гонар якой штогод ладзілі святы — малыя Панафінеі, а кожныя пяць гадоў — Вялікія Панафінеі, калі працэсія дзяўчат поліса падносіла ахвярапрынашэнні і адмыслова сатканы за гэтыя 5 гадоў пеплас — адзенне для багіні. За 140 гадоў з Афіны Парфенас знялі і замянілі на бронзу ўсё золата, каб аплаціць войска тырана Лакара[3]. Сама ж статуя, як лічыцца, прыкладна ў 5 стагоддзі загінула ў агні пажару. Лёс Фідыя дакладна не вядомы.

Апісанне

правіць

Афіна Парфенас створана ў хрысаэлефанціннай тэхніцы, гэта значыць з золата і слановай косці. Каля адной тоны ліставога чыстага золата коштам 40 (або 44) атычных талантаў і слановая косць пакрывалі драўляны каркас статуі вышынёй 13 метраў.

Паўсаній у «Апісанні Элады» згадвае каласальную статую Фідыя:

…Сама Афіна створана са слановай косці і золата ... Статуя паказвае яе ва ўвесь рост у хітоне да саміх стоп ног, у яе на грудзях галава Медузы са слановай косці, у руцэ яна трымае фігуру Нікі, прыкладна ў чатыры лакці, а ў другой руцэ - дзіду. У нагах у яе ляжыць шчыт, а каля дзіды змяя; гэтая змяя, меркавана - Эрыхтоній [4].

Паводле сведчанняў Плінія Старэйшага, на кожнай дэталі скульптуры, пачынаючы ад пастамента, на якім стаяла Афіна, і заканчваючы яе шлем ам, былі адлюстраваны міфалагічныя сцэны: на пастаменце — нараджэнне Пандоры, на шчыце з абодвух бакоў — амазанамахія і гігантамахія, на сандалях — бітва з кентаўрамі.

Крытыка сучаснікаў

правіць

Даследчыкі мяркуюць, што на выраб Афіны Парфенас былі выдаткаваны сродкі з казны Дэласкага саюза, перанесенай у Афіны ў 454 да н. э. Пры гэтым будаўнічая праграма Перыкла акрамя ўзвядзення Парфенона ўключала таксама будаўніцтва параднай брамы Афінскага акропаля Прапілеяў, якія каштавалі не танней за Парфенон, і ўзвядзенне Адэона для музычных і тэатральных выступленняў на схілах Акропаля. Паміж Прапілеямі і Парфенонам планавалася будаўніцтва новага храма Артэміды, а таксама двух меншых храмаў, прысвечанага Афіне — Эрэхтэён і багіні Ніцы — Храм Нікі Аптэрас. У Афінах працавала армія будаўнікоў, выдаткоўваліся каласальныя сродкі.

Ужо ў часы Плутарх а планы Перыкла выклікалі асуджэнне і падазрэнні ў казнакрадстве. У прыватнасці Фідыя абвінавацілі ў крадзяжы золата, адведзенага на выраб Афіны Парфенас. Зрэшты, як сведчыць сам Плутарх, скульптар такім чынам размясціў на статуі залатыя лісты, каб іх можна было лёгка зняць. Таму гэтыя абвінавачванні сціхлі. Паводле іншых крыніц, вядомыя і іншыя чуткі, быццам Перыкл выкарыстоўваў свае сустрэчы па справах на самай справе для таемных сустрэч з юнымі аматарамі мастацтва. Пры гэтым спатканні, нібыта, ладзіў сам Фідый.

 
Копія шчыта Афіны Парфенас

Іншы скандал звязаны з выявай на шчыце Афіны Парфенас. Сюжэт барацьбы грэкаў з міфічнымі ваяўнічымі амазонкамі — амазонамахіі часта ўпрыгожваў і антычныя храмы, і зброю, але раней спрэчак не выклікаў. Аднак сярод легендарных грэчаскіх герояў сучаснікі ўгледзелі дзве фігуры: старога, які абедзвюма рукамі падымае каменную глыбу, — падобную да Фідыя, і іншую постаць героя, які непасрэдна змагаўся з амазонкай, надзеленую цудоўнымі рысамі, — падобную да Перыкла. Гэта падняло хвалю незадаволенасці блюзнерствам і празмерным славалюбствам скульптара. Як сведчыць Плутарх, Фідыя кінулі ў турму, дзе ён або прыняў яд, або памёр ад хваробы.

Асабліва яго абвінавачвалі ў тым, што ён, адлюстроўваючы на шчыце бітву з амазонкамі, высек сваю ўласную выяву ў выглядзе лысага старога, які падняў двума рукамі камень, а таксама выдатны партрэт Перыкла, які змагаецца з амазонкай. Рука Перыкла, якая трымала паднятую дзіду перад тварам, зроблена па-майстэрску, быццам хоча схаваць падабенства, але яно ўсё ж прыкметнае з абодвух бакоў.» (Плутарх, «Жыццё Перыкла»)[5]

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Мері Берд Парфенон: Біографія чудес світу. — Москва: Ексмо, 2007. — 224 с. — ISBN 978-5-699-23892-7.

Спасылкі

правіць