Перыкл
Перыкл (грэч.: Περικλέης / Perikles; ~494[1] — 429 гг. да н.э.), старажытнагрэчаскі палiтычны i дзяржаўны дзеяч, стратэг Афiнаў (444 — 431; 429 гг. да н.э.).
Перыкл | |
---|---|
стар.-грэч.: Περικλῆς | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, ваенны, дзяржаўны дзеяч, аратар |
Дата нараджэння | 494 да н.э. ці 495 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 429 да н.э. |
Месца смерці | |
Бацька | Ксанціп[d] |
Маці | Агарыста[d] |
Жонка | Pericles' first wife[d] і Аспасія |
Дзеці | Pericles the Younger[d], Paralus[d] і Xantippus[d] |
Перыкл на Вікісховішчы |
БіяграфіяПравіць
Паходзiў са старадаўняга арыстакратычнага роду, сын Ксанціпа і Агарысты; атрымаў добрую адукацыю. Належаў да прыхiльнiкаў дэмакратыi; працягнуў распачатую Эфiальтам дэмакратызацыю дзяржаўнага ладу Афiнаў. Iнiцыiраваў скасаванне маемаснага цэнзу пры выбраннi большасцi службовых асоб i увядзенне грашовай аплаты працы суддзяў. Пры Перыкле вялося шырокае ваеннае, грамадскае i культавае будаўнiцтва. Пачынаючы з 447 да н.э. быў адбудаваны афінскі Акропаль з такiмі будынкамi, як Парфенон i Прапілеі. Знешняя палiтыка Перыкла мела на мэце забяспячэнне марской магутнасцi Афiнаў, цэнтралiзацыю Архэ Афiнскай, супрацьстаянне Пелапанескаму саюзу на чале са Спартай. Гэтая палiтыка ўключала вывад афінскіх пасяленняў на заваяваныя i саюзныя тэрыторыi, падаўленне выступленняў саюзнiкаў (паўстанне на Самасе ў 440 да н.э.). Кiраванне Перыкла паспрыяла палiтычнаму i эканамічнаму росквiту Афiнаў, iх пераўтварэнню ў буйны культурны цэнтр старажытнага свету. Памёр ад чумы ў час вайны.
Быў сябрам філосафа Анаксагора, ад каго, паводле паданняў, навучыўся ўменню валодаць сабою ва ўсіх акалічнасцях жыцця. Вядомыя верагодныя выявы на дзвюх гермах, з Цівалі, якая захоўваецца ў Ватыкане, і той, што заховаўецца ў Брытанскім музеі. Нязвыкласць выяваў у тым, што Перыкл паказаны з карынфскім шлемам, ссунутым на патыліцу. Гэта тлумачаць тым, што, хоць сам прыгожы, Перыкл меў непрыгожую, завостраную ўверсе, форму галавы, якую высмейвалі[2] тагачасныя аўтары камедый, і якую пажадалі скрыць скульптары, напр., Крэсілай[3].
ПродкіПравіць
Зноскі
- ↑ Суриков, 2008, с. 282
- ↑ «Галава-цыбуліна». Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
БібліяграфіяПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перыкл
КрыніцыПравіць
- Фукідыд. Гісторыя
- Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл
- Арыстоцель. Афінская палітыя
- Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка
ДаследаванніПравіць
- на рускай мове
- Арский Ф. Перикл. — М., 1971. — (Жизнь замечательных людей).
- Бузескул В. П. Перикл. Историко-критический этюд. — Харьков, 1889.
- Бузескул В. П. Перикл. Личность, деятельность, значение. — Л., 1923.
- Кравчук А. Перикл и Аспасия. — М.: Наука, 1990. — ISBN 5-02-010002-1.
- Курциус Э. История Древней Греции. — Мн.: Харвест, 2002. — Т. 2. — 3 000 экз. — ISBN 985-13-1119-7.
- Новиков С. В., Селиванова Л. Л., Стрелков А. В. История Древней Греции. — М.: АСТ, Астрель, Хранитель, 2006.
- Строгецкий В. М. Полис и империя в классической Греции. — Шаблон:Н. Новгород, 1991.
- Суриков И. Е. Античная Греция : политики в контексте эпохи: время расцвета демократии. — М.:: Наука, 2008. — ISBN 978-5-02-036984-9.
- на англійскай мове
- Bowra C. M. Periclean Athens. — New York, 1971.
- Fornara Ch., Samons L. J. Athens from Cleisthenes to Pericles. — Berkeley, 1991.
- Kagan D. Pericles of Athens and the Birth of Democracy. — New York, 1991.
- на нямецкай мове
- Bayer E., Heideking J. Die Chronologie des perikleischen Zeitalters. — Darmstadt, 1975.
- Ehrenberg V. Soohokles und Perikles. — Munchen, 1956.
- Gregor J. Perikles: Griechenlands Grosse und Tragik. — Munchen, 1938.
- Shachermeyr F. Perikles. — Stuttgart, 1969.
- Shachermeyr F. Religionspolitik und Religiositat bei Perikles. — Wien, 1968.
- Willrich Н., Perikles, Gött., 1936;
- на французскай мове
- Chatelet F. Périclès et son sièle. — Paris, 1990.
- Cloche P. Le siècle de Périclès. — Paris, 1970.
- Delcourt M. Périclès. — Paris, 1939.
- Homo L. Pericles: Une experience dedemocratie dirigree. — Paris, 1954.
- Maffre J.-J. Le siècle de Périclès. — Paris, 1990.
- на італьянскай мове
- De Sanctis G. Pericle. — Milano, 1944.
- Levi M. A. Pericle e la democrazia ateniese. — Milano, 1996.