Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне

Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне (польск.: Uniwersytet Medyczny w Lublinie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы медыцынскіх навук, якая знаходзіцца ў Любліне.

Медыцынскі ўніверсітэт у Любліне
польск.: Uniwersytet Medyczny w Lublinie
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Medyczny w Lublinie
Міжнародная назва Medical University of Lublin
Заснаваны 1950
Тып медыцынскі ўніверсітэт
Рэктар Войцех Залуска
Рэктар Wojciech Zaluska[d][1]
Студэнты 7 000
Размяшчэнне Люблін
Юрыдычны адрас Рацлавіцкія алеі 1,
20-059 г. Люблін, Польшча
Сайт umlub.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Гісторыя выкладання медыцыны ў Любліне ўзыходзіць да 1944 года, калі быў заснаваны Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры. У тым жа годзе там быў створаны медыцынскі факультэт, годам пазней - таксама фармацэўтычны факультэт. Першым дэканам медыцынскага факультэта быў Ян Генрых Любенецкі. У 1950 годзе факультэт быў аддзелены ад Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры і стаў самастойнай Медыцынскай акадэміяй. У наступныя гады універсітэт дынамічна развіваўся, ствараючы новыя факультэты і філіялы. У 2003 годзе акадэмія атрымала імя прафесара Фелікса Скубішэўскага. 22 сакавіка 2008 года вучэльня стала ўніверсітэтам.

Структура правіць

  • Лячэбна-стаматалагічны факультэт
  • Лячэбны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт навук аб здароў'і

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/28f45cd0-ed86-4162-baf8-d0add700e59f Праверана 17 верасня 2022.