Межыгір’я

(Пасля перасылкі з Межыгір'я)

Межыгір’я (укр.: Межигір'я) — былая прыватная рэзідэнцыя экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў вёсцы Наві Пэтрыўці (укр.: Нові Петрівці) Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці. Цяпер стала музеем, які адлюстроўвае раскошу жыцця свайго былога ўладальніка. Януковіч жыў у ёй з 2002 па 21 лютага 2014 года, калі ён адмовіўся ад сваёй нерухомасці ў выніку Украінскай рэвалюцыі 2014 года.

Клубны будынак
Віктар Януковіч

Нерухомасць складае каля 140 гектараў і размешчана на беразе ракі Дняпро (Кіеўскае вадасховішча). З 1935 па 2007 гады Межыгір’я з’яўлялася рэзідэнцыяй дзяржаўнага ўрада, пакуль не ператварылася на прыватную ўласнасць. Інтэрнэт-выданне Украінская праўда ў сваім даследаванні апублікавала шэраг дакументаў, якія пацвярджаюць сувязь паміж арганізацыямі-арандатарамі, членамі сям’і Януковіча і яго атачэннем. На тэрыторыі Межыгір’я размешчаны яхт-прыстань, конны клуб, цір, тэнісны корт і мноства іншых рэкрэацыйных комплексаў, у тым ліку паляўнічыя ўгоддзі. Арэнда 1 гектара зямлі ў Межыгір’і каштавала Януковічу 314 грыўняў у месяц (у 2010 годзе), што раўнялася $39,57 па абменным курсе.

Іншая, магчыма, яшчэ больш раскошная рэзідэнцыя знаходзілася ў стадыі будаўніцтва ў раёне мыса Ая ў Крыме, калі ў 2014 годзе Януковіч быў зрынуты. Журналісты называюць яе «Межыгір’я № 2».

Комплексы Межыгір’я таксама ўключаюць у сябе аўтамабільны музей, які адлюстроўвае некаторыя з былых экзатычных аўтамабіляў Януковіча, поле для гольфа, страусіную ферму, шматлікія фантаны, верталётную пляцоўку і невялікую царкву.