Мелвін Патан
Мелвін Эмер «Мел» Патан (англ.: Melvin Emery "Mel" Patton; 16 лістапада 1924, Лос-Анджэлес, ЗША — 9 мая 2014, Фолбрук, Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет, двухразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Лондане (1948).
Мелвін Патан | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
16 лістапада 1924[1] |
Памёр |
9 мая 2014[1] (89 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 185 см |
Вага | 72 кг |
![]() |
Найбольшых спартыўных дасягненняў дамогся падчас навучання ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Трэніраваўся ў Дына Кромвеля. Таксама наведваў Універсітэт Каліфорніі (University High School).
У 1947, 1948 і 1949 гадах станавіўся пераможцам чэмпіянатаў NCAA на дыстанцыі 100 ярдаў, у 1948 і 1949 гадах тамсама выйграў і ў забегу на 220 ярдаў. У 1947 годзе щсталяваў сусветны рэкорд на 100 ярдаў — 9,4 с. У наступным годзе палепшыў гэты вынік на адну дзесятую — 9,3 с. У 1949 годзе з вынікам 20,2 с пабіў сусветны рэкорд Джэсі Оўэнса на 220 ярдаў. У складзе зборнай Паўднёвай Караліны двойчы абнаўляў сусветны рэкорд у эстафеце 4×220 ярдаў.
На летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане (1948) быў пятым на 100-метроўцы, аднак затым здабыў залатыя медалі на дыстанцыі 200 м і ў эстафеце 4×100 м.
Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры некалькі гадоў працаваў у якасці трэнера па лёгкай атлетыцы, а затым цалкам засяродзіўся на дзейнасці па ўніверсітэцкай спецыяльнасці ў электроннай прамысловасці ў кампаніі Sanders Associates, Inc.
Зноскі
- ↑ а б Mel Patton // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.