Мемарыяльны парк герояў

Мемарыяльны парк герояў — мемарыяльны комплекс, размешчаны ў раёне вуліц Леніна, Першамайскай і Шаўчэнкі горада Оршы Віцебскай вобласці.

Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны парк герояў
54°31′22″ пн. ш. 30°26′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Орша
Дата пабудовы 1966 год
Map

Гісторыя правіць

Закладзены ў 1966 годзе на ўшанаванне памяці савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, жыхароў Оршы і Аршанскага раёна, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У цэнтры парку насыпаны Курган Славы, каля падножжа якога гарыць Вечны агонь. Аршанскі курган — адзін з першых курганоў, які насыпаны пасля Вялікай Айчыннай вайны ў гонар воінаў-вызваліцеляў. У гонар закладкі Кургана 16 красавіка 1966 года адбыўся 10-тысячны мітынг гараджан. У аснове Кургана ў герметычнай скрынцы быў змешчаны ліст нашчадкам: «Мы, жыхары горада Оршы, у 21-ю гадавіну Перамогі над фашысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне ўзвялі гэты Курган Бессмяротнасці ў памяць пра тых, хто апынуўся мацней агню і сталі, хто аддаў сваё жыццё за нас усіх, за свабоду і незалежнасць Радзімы».

Аўтарам праекта помніка з’яўляўся галоўны архітэктар горада, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Георгій Кірылавіч Гаранскі.

Да кургана вядзе шэсць алей. Пяць з іх названы імёнамі Герояў Савецкага Саюза: К. С. Заслонава, М. Лефеўра, С. М. Міты, Г. А. Нікандравай і Ю. В. Смірнова, шостая — алея невядомага салдата. У ёй увекавечана памяць тых, хто назаўсёды застаўся безназоўным салдатам. На схіле кургана — пяціканцовая зорка і мемарыяльная пліта.

9 мая 2014 года адбылося ўрачыстае адкрыццё помнікаў «Дывізіённая гармата Д-44» і «Танк Т-72» у Парку Герояў.

Літаратура правіць

  • Лютынскі, В. Захаваць для нашчадкаў / В. Лютынскі // Звязда. — 2015. — 25 сак. — С. 4.
  • Лютынскі, В. Курган Бессмяротнасці / В. Лютынскі // Телеком-экспресс (Орша). — 2014. — 15 мая. — С. 20, 29.
  • Мемарыяльны парк герояў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 92.