Мемарыял Вікторыі (Лондан)
Мемарыял Вікторыі (англ.: Victoria Memorial) — скульптура, размешчаная ў цэнтры Каралеўскага саду перад Букінгемскім палацам, і прысвечаная каралеве Вікторыі.
Помнік | |
Мемарыял Вікторыі | |
---|---|
англ.: Victoria Memorial | |
51°30′07″ пн. ш. 0°08′26″ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | боз-ар[d] |
Скульптар | Томас Брок[d] |
Архітэктар | Астан Уэб |
Дата заснавання | 1901 |
Матэрыял | мармур |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мемарыял быў асвечаны ў 1911 годзе старэйшым унукам Вікторыі, Георгам V і яго кузенам Вільгельмам II. Скульптарам стаў сэр Томас Брок. Сам мемарыял быў завершаны ў 1914 годзе з устаноўкай бронзавай статуі[1].
Пастамент, пабудаваны па праекце архітэктара Астана Уэба з белага мармуру, важыць 2,300 тон.
Твар статуі Вікторыі звернуты ў паўночна-усходнім кірунку, да вуліцы Мэл. З астатніх трох бакоў пастамента размешчаны чарнёныя бронзавыя статуі Анёла Правасуддзя (тварам на паўночны захад у бок Грын-парку), Анёла Праўды (які глядзіць на паўднёвы ўсход), і Анёла Літасці, які стаіць перад Букінгемскім палацам. На вяршыні стаіць Перамога, з дзвюма фігурамі, якія сядзяць[1].
Увесь мемарыял мае марскую тэматыку. На ім можна ўбачыць русалак, вадзянікаў і гіпагрыфаў, усё з якіх указваюць на марскую моц Злучанага Каралеўства[2].
Перад Альберт-холам размешчаны аналагічны помнік мужу Вікторыі, Альберту.
Галерэя
правіць-
Фрагмент цэнтра мемарыяла
-
Дэталь верхняй часткі мемарыяла
-
Дэталь паўднёва-усходняга боку мемарыяла
-
Паўночны бок
-
Частка помніка, звернутая да Букінгемскаму палацу
-
Дэталь вуглавой статуі
-
Фрагмент верхняй часткі мемарыяла
-
Фрагмент верхняй часткі мемарыяла
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Victoria Memorial Архівавана 16 жніўня 2016.
- ↑ Victoria Memorial (London) Архівавана 28 верасня 2013.
Спасылкі
правіцьМемарыял Вікторыі (Лондан) на Вікісховішчы |