Мераль Акшэнер, Мерал Акшэнер (нар. 8 ліпеня 1956, Ізміт) — палітык. Займала пасады міністра ўнутраных спраў і намесніка старшыні парламента.

Мераль Акшэнер
турэцк.: Meral Akşener
Намеснік старшыні Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі
10 жніўня 2007 — 7 чэрвеня 2015
Папярэднік Йылмаз Атэш
Пераемнік Карай Айдын
Міністр унутраных спраў Турцыі
8 лістапада 1996 — 30 чэрвеня 1997
Папярэднік Мехмет Агар
Пераемнік Мурат Башэсгіоглу
Член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі
22 ліпеня 2007 — 1 лістапада 2015
з 24 снежня 1995
Нараджэнне 8 ліпеня 1956(1956-07-08)[1] (68 гадоў)
Імя пры нараджэнні турэцк.: Meral Gürer
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Сайт meralaksener.com.tr (тур.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Мераль Акшэнер нарадзілася 8 ліпеня 1956 года ў сям’і Тахіра Амера і яго жонкі Сыдыкі ў Ізміце[4][5].

Вывучала гісторыю ў Стамбульскім універсітэце. Затым атрымала ступень доктара філасофіі ў Універсітэце Мармара. Выкладала ў Тэхнічным універсітэце Йылдыз, універсітэтах Мармара і Каджаэлі[5].

У 1995 годзе Акшэнер была абраная членам Вялікага нацыянальнага сходу ад Партыі вернага шляху. З 8 лістапада 1996 года па 30 чэрвеня 1997 года займала пасаду міністра ўнутраных спраў, змяніўшы Мехмета Агара, які пайшоў у адстаўку пасля Сусурлукскага скандалу[5]. Таксама абіралася ў парламент у 1999, 2007 і 2011 гадах (апошнія два разы — ад Партыі нацыяналістычнага руху)[5]. Прайграўшы ў барацьбе за пасаду лідара ПНД, 25 кастрычніка 2017 года заснавала ўласную палітсілу, якая атрымала найменне «Добрая партыя».

З 10 жніўня 2007 года па 7 чэрвеня 2015 года займала пасаду віцэ-спікера Вялікага нацыянальнага сходу.

Зноскі

  1. а б http://www.hurriyet.com.tr/haberleri/meral-aksener Праверана 3 лістапада 2017.
  2. https://www.workwithdata.com/person/meral-aksener-1956 Праверана 21 кастрычніка 2024.
  3. https://onedio.com/haber/iyi-parti-genel-baskani-meral-aksener-kimdir-kac-yasinda-meral-aksener-in-egitimi-ne-1069460
  4. Biography(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2017. Праверана 25 чэрвеня 2018.
  5. а б в г Türkiye Büyük Millet Meclisi 23. Dönem Milletvekili-Meral Akşener(нявызн.)(недаступная спасылка). TBMM. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2012. Праверана 5 лютага 2013.