Меркаванне вольнага шляхціца аб двух неабходных параграфах на сейміку 1608 года

«Меркава́нне во́льнага шля́хціца аб двух неабхо́дных пара́графах на се́йміку 1608 года» — ананімны вершаваны твор антыклерыкальнага кірунку. Выдадзены на польскай мове ў Ракаве (Польшча, 1608). Мяркуюць, што напісаў яго шляхціц з-пад Полацка ці Віцебска.

Галоўнае патрабаванне аўтара — прадухіліць пагрозу для шляхецкага права і свабоды з боку каталіцкага духавенства, не дапускаць яго ўмяшання ў дзяржаўную палітыку, забяспечыць падзел свецкай і царкоўнай юрысдыкцыі, бо ксяндзы, адчуваючы беспакаранасць, адмоўна ставяцца да правапарадку ў краіне. На разгляд шляхты ўносіцца прапанова прыняць такія рашэнні, каб для свецкіх спраў не шукаць справядлівасці ў свяшчэннаслужыцеляў.

Літаратура правіць

  • С. Ф. Сокал. «Меркаванне вольнага шляхціца аб двух неабходных параграфах на сейміку 1608 года» // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.