Мернік

ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім

Мернік літоўскі (лац.: geometra) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім у 16 — 18 стагоддзі, які займаўся вызначэннем межаў і вымярэннем зямельных участкаў, быў членам падкаморскага суда. Пасада мерніка распаўсюдзілася з пачаткам валочнай памеры. Звычайна мернікаў прызначалі з шляхціцаў, аселых у адпаведным ваяводстве або павеце. Прыладамі працы мернікаў былі шнуры, жэрдкі, металічныя ланцугі. Вялікія адлегласці вымяралі крокам і з дапамогай астралябій з дыёптрамі, мензульных столікаў.

У 18 стагоддзі ўведзены ўрад генеральнага мерніка літоўскага (у 1726 ім быў гарадзенскі ландвойт К. Сямашка), пазней — мерніка літоўскага.

Пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (канец 18 ст.) мерніцтвам займаліся расійскія землямеры, якія былі дзяржаўнымі службоўцамі. Мернікі да часу скасавання Статута ВКЛ у 1840 годзе выконвалі другарадныя дапаможныя абавязкі.

Мернікамі літоўскімі былі:

  • Сымон Вранеўскі (мернік каралеўскі 1631)
  • Юзаф Багуфал (1762—1674)
  • Тадэвуш Штэйн (1781 — ?)

Літаратура

правіць