Месаамерыканская гульня ў мяч

Месаамерыканская гульня ў мяч — сумешчаная з рытуаламі спартыўная гульня, распаўсюджаная сярод народаў дакалумбавай Месаамерыкі. У розных месцах у гульню гулялі па-рознаму, прычым амерыканскія індзейцы і цяпер гуляюць у сучасны варыянт, які называецца улама.

Месаамерыканская гульня ў мяч

Дакалумбаўскія стадыёны для гульні ў мяч былі знойдзены на тэрыторыі ўсёй Месаамерыкі ад Нікарагуа на поўдні да штата Арызона на поўначы. Выяўленыя стадыёны моцна адрозніваюцца ў памерах, але ўсе маюць доўгія вузкія палі, абмежаваныя сценамі, ад якіх можа адскокваць мяч.

Правілы гульні невядомыя, аднак калі судзіць па вытворных гульнях (такіх, як улама), то яны былі падобныя на правілы ракетбола або валейбола, дзе мэтай з'яўляецца ўтрыманне мяча ў гульні. Каменныя кольцы на сценах з'яўляюцца познім дадаткам да гульні.

У найбольш распаўсюджанай версіі гульні ігракі павінны былі біць па мячы сцёгнамі, хоць у некаторых версіях таксама дазвалялася выкарыстоўваць локці, ракеткі, біты і камяні. Мяч быў зроблены з суцэльнага кавалка гумы і важыў 4 і больш кг. Памер мяча моцна залежаў ад часу і версіі гульні.

Вялікія гульні ў мяч праводзіліся ў якасці рытуальных падзей, часцяком сумяшчаліся з чалавечымі ахвярапрынашэннямі. Аднак звычайна ў гульню гулялі проста для забавы, у тым ліку дзеці і часам нават жанчыны.