Метцгерыевыя (Metzgeriales) — парадак пячоначных імхоў.

Метцгерыевыя

Riccardia multifida
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Metzgeriales Chalaud, 1930

Сямействы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15384
NCBI  34158
EOL  4147
FW  55127

Парадак уключае каля 10 сямей, 15 родаў і болей 120 відаў.

Прадстаўнікі гэтага парадку маюць таломы, часта з рабром пасярэдзіне, іншы раз раздзелены на лістападобныя лопасці і сцябло. Лопасці цэльныя, іншы раз выемчатыя; клеткі іх буйныя, тонкасценныя, без вугалковых патаўшчэнняў сценак. Архегоніі закладваюцца ззаду верхавіннай клеткі, і пасля іх утварэння рост талома не спыняецца. Архегоніі часта размяшчаюцца ў спецыяльных утварэннях на спінным боку талома ці на спецыяльных галінках, а ў лістасцябловых відаў — уздоўж сярэдняй лініі спіннога боку сцябла. Аналагічна размяшчаюцца і антэрыдыі. Спарагон у аснове ахоплены псеўдаперыанцыем, ці каўпачком, ці тым і другім. Спарагон складаецца з каробачкі, якая мае мнагаслойную сценку, доўгай ножкі і гаўсторыі.

У каробачцы ўтвараюцца споры і элатэры, якія ў выглядзе пучка адыходзяць ад асновы каробачкі ці ад вяршыні яе сценкі. У метцгерцыевых маюцца прыватныя прыстасаванні для актыўнага паглынання вады. На ніжнім боку талома па два бакі ад жылкі размяшчаюцца дробныя шарападобныя полыя вырасты з бакавымі адтулінамі. Праз іх, як па капілярах, засмоктваецца вада. У іншых прадстаўнікоў таломы могуць быць густа пакрыты рызоідамі. Іх бакавыя часткі аднаслойныя і глыбока рассечаны на лістападобныя лопасці, ствараецца ўраджанне двухраднага лістаразмяшчэння ўздоўж галоўнай восі.

Літаратура правіць

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6