«Мець і не мець» (англ.: To Have and Have Not) — раман Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1937 годзе.

Мець і не мець
To Have and Have Not
Жанр раман
Аўтар Эрнэст Хемінгуэй
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1934–1937
Дата першай публікацыі 1937
Выдавецтва Charles Scribner's Sons[d]
Пераклад на беларускую адсутнічае
Наступны The Fifth Column and the First Forty-Nine Stories[d]

Раман апавядае пра Гары Моргана, капітана рыбацкай лодкі, які возіць кантрабанду з Кубы ў Фларыду; у ім узмацняюцца сацыяльна-крытычныя матывы. Упершыню ў творчасці Э. Хемінгуэя галоўным героем выступае прадстаўнік сацыяльных нізоў — просты рыбак, які, каб пракарміць сям'ю, мусіў быў зрабіцца кантрабандыстам, злачынцам і, нарэшце, забойцам: сумленнай працай не пражывеш у свеце, дзе ўлада належыць багатым паразітам. Цаной жыцця Генры Морган спасцігае ісціну: «Чалавек адзін не можа… нічога», — у гэтых словах героя выказана выпакутаваная думка самога аўтара пра неабходнасць аб'яднання сумленных людзей для барацьбы з сацыяльным злом[1].

Зноскі

  1. В. Небышынец, 1991