Мешка, князь Навагрудка (балада)

Мешка, князь Навагрудка (польск.: Mieszko, książę Nowogródka) — юнацкі твор Адама Міцкевіча 1817 года.

Паэма з’яўляецца пераробкай сатырычна-філасофскага апавядання Вальтэра «Выхаванне князя». У творы паказаны канфлікт паміж рацыянальным і асвечаным уладаром і ягонымі адсталымі клерыкальнымі дарадцамі.[1] Эпіграфам да яе паэт узяў цытату з Гарацыя «Неабмежаваную славу заслужылі тыя, хто асмеліўся пакінуць пратораныя сцежкі грэкаў і апяваць дзеі сваёй Айчыны». Міцкевіч прачытаў паэму на пасяджэннях Таварыства філаматаў 7 кастрычніка 1818 г. і 21 студзеня 1819 г.[2]

Насамрэч гістарычныя крыніцы не фіксуюць князёў Навагрудка з імем Мешка, яно было распаўсюджаным ў польскай дынастыі Пястаў.

На беларускую мову паэму пераклаў Уладзімір Караткевіч.

Зноскі

  1. Alina Witkowska, Ryszard Przybylski: Romantyzm. Wyd. VIII — 3 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2009. ISBN 978-83-01-13848-6. — стар. 238
  2. Marek Piechota: Pierwsi redaktorzy tekstów Mickiewicza. Od «boskiego diabła» do «puchu marnego». Wiara.pl, 2009 — стар. 1