Мешычы
Ме́шычы[1] (трансліт.: Miešyčy, руск.: Мешичи) — вёска ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Літвенскага сельсавета.
Вёска
Мешычы
|
Гісторыя
правіцьНататка пра вёску на пачатку ХХ стагоддзя апублікавана ў газеце «Наша Ніва» № 39 за 1909 год:
Цяжка прыходзіцца жыць нашым сялянам. Землі мала, заробкаў старонніх саўсім няма, а калі і здараюцца, то толькі такая за іх плата, што нават на адны харчы не стае. Бядуюць так нашы мужыкі праз тое, што памешчыцкая зямля цесным кальцом акружыла з усіх старон іх 4 вёскі Пры такіх варунках мужыкам няма куды ісці на работу, апроч як да свайго пана, а там нават улетку плацяць касцу 25-30 кап. Беднасць гоніць народ шукаць хоць таннага заработку. А фабрык няма, зарабіць лішнюю капейку нідзе няможна. І бядуюць мужыкі — выязджаюць у Сыбір. Едуць зямлі шукаюць, але і адтуль варочаюцца — там так сама толку няма.
У 1954—1959 гадах цэнтр Мешыцкага сельсавета. Да 14 лютага 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Хатаўскога сельсавета[2], да 28 мая 2013 года — у склад Цясноўскага сельсавета[3].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх