Млынок (возера)
Млыно́к — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 7 км у паўднёва-заходнім напрамку ад горада Мядзел, за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Падшап’е і Градскае і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад іх. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]'. Возера з’яўляецца непраточным.
Млынок | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,4 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,07 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,1 км |
Найбольшая глыбіня | 2,6 м |
Сярэдняя глыбіня | 0,8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | вельмі маламінералізаваная |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Мінская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча паверхні возера — 0,07 км². Даўжыня — 0,4 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, даўжыня берагавой лініі — 1,1 км.
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень, прадаўгаватай формы, рэшткавага тыпу. Водазборная тэрыторыя забалочаная, пакрытыя лесам, узвышаная на захад і паўднёвы захад. Берагі нізкія, часткова балоцістыя, густа парослыя хмызняком. Прыбярэжная расліннасць не развітая. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя.
Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны.
Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2]. Рыбная лоўля ў Млынцы строга забаронена.
На поўдзень ад возера знаходзіцца вялікае балота.
Зноскі
- ↑ Даведнік «Водныя рэсурсы Нацыянальнага парка „Нарачанскі“» (руск.)
- ↑ Артыкул пра Нацыянальны парк «Нарачанскі» ў газеце «Нарачанская зара»(недаступная спасылка)
Літаратура
правіць- Нарочанские озёра: Карта рыбака / Ред.: В. А. Змачинская, С. Н. Саратова. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 5 000 экз. (руск.)