Модульнае арыгамі

Модульнае арыгамі — тэхніка складання арыгамі, якая, у адрозненні ад класічнага арыгамі, выкарыстоўвае ў працэсе складання некалькі аркушаў паперы. Кожны асобны аркуш складваецца ў модуль па правілах класічнага арыгамі, а затым модулі злучаюцца шляхам укладвання іх адзін у адзін. Сіла трэння, якая з'яўляецца пры гэтым, не дай канструкцыі распасціся. Зняцце абмежавання на колькасць аркушаў дазваляе з большай лёгкасцю ствараць буйныя мадэлі са складанай структурай.

Розныя мадэлі, зробленыя ў тэхніцы модульнага арыгамі

АсаблівасціПравіць

Модульнае арыгамі заключаецца ў складанні фігурак з многіх аднолькавых модуляў (апошнія, праўда могуць быць розных тыпаў). Гэта адрознівае модульнае арыгамі ад больш агульнага выпадку шматаркушнага арыгамі, дзе ідэнтычнасць модуляў не істотна. У складаных вырабах аб'ёмнага модульнага арыгамі (напрыклад, большасць кусудамаў) без выкарыстання клею і іншых сродкаў злучэння не абыйсціся. Толькі ў простых выпадках (кубік Санобэ, цэлы шэраг плоскіх вырабаў і т.п.) модулі дастаткова трывала трымаюцца адзін за аднаго толькі за кошт сілы трэння. Аднак і пры складанні плоскіх пано-арыгамі з многіх сотняў, а часам і тысяч модуляў, нярэдка выкарыстоўваецца клей.

У залежнасці ад спосабу злучэння модуляў паміж сабой можна атрымаць тую ці іншую канструкцыю. Мадэлі модульнага арыгамі могуць быць плоскімі і трохмернымі. Першыя звычайна прадстаўлены многавугольнікамі (іх звычайна называюць падстаўкамі), зоркамі, круцёлкамі і кольцамі, другія ж - правільнымі шматграннікамі або іх кампазіцыямі.

Прыклады модульнага арыгаміПравіць

КусудамаПравіць

Адным з найбольш часта сустракаемых аб'ектаў з'яўляецца кусудама — аб'ёмнае цела шарападобнай формы, сабранае з папяровых кветак. У старажытнасці японцы выкарыстоўвалі складзеныя з паперы кусудамы для лячэння хворых. Яна складалі ўнутр лячэбныя зёлкі і падвешвалі кусудаму над ложкам хворага. Асновай кусудамы, як правіла, з'яўляецца правільны шматграннік (часцей за ўсё куб, дадэкаэдр або ікасаэдр). Некалькі радзей (у сілу большай складанасці і працаёмкасці вырабу) за аснову бярэцца паўправільны шматграннік. Складовыя часткі кусудамы не ўбудоўваюцца адна ў адну, а часцяком склейваюцца ці нават проста сшываюцца разам ніткай. Цяпер кусудамай часам называюць любы аб'ект модульнага арыгамі шарападобнай формы.

Модуль СанобэПравіць

 
Прыклад выкарыстовання модуля Санобэ

Міцунобу Санобэ распрацаваў сістэму модульнага арыгамі, якая дазваляе сканструяваць практычна любую трохмерную фігуру. Яе асновай служыць модуль Санобэ (ці яго разнавіднасці) - паралелаграм, які мае два кішэні для злучэння з іншымі паралелаграмамі.

ГісторыяПравіць

Упершыню модульнае арыгамі згадваецца ў японскай кнізе «Ranma Zushiki» Хаята Ахако ў 1734 годзе. Яна ўтрымлівае гравюру, якая паказвае групу традыцыйных мадэляў арыгамі, адна з якіх - модульны куб. Куб паказаны ў двух ракурсах, а ў тлумачэнні ён апісваецца як «таматэбако» або «куфар чароўнага скарба».

У кнізе Ісао Хонда «Свет Арыгамі»[1], апублікаванай у 1965 годзе, відаць, намаляваная тая ж мадэль, якую ён называе «кубічнай скрынкай». Шэсць патрэбных для канструявання модуляў былі створаны з традыцыйнай японскай фігуркі, вядомай як «мэнко». Кожны модуль фармуе адну грань сабранага куба.

Адной з традыцыйных формаў модульнага арыгамі з'яўляецца кусудама.

Таксама шэраг мадэляў модульнага арыгамі існуе ў кітайскай традыцыі папяровага складання, асабліва характэрныя лотас, зроблены з "паперы шчасця", а таксама пагада.

Нягледзячы на даўнюю гісторыю модульнага арыгамі, большасць традыцыйных фігурак усё ж складзены з аднаго аркуша паперы. Магчымасці, уласцівыя модульнаму арыгамі, не развіваліся аж да 1960-х, калі гэту тэхніку адкрылі зноў Роберт Нейл у ЗША і, пазней, Міцунобу Санобэ ў Японіі.

Вядомыя майстры модульнага арыгаміПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Ник Робинсон Оригами для чайников. Как сделать оригами. Схемы и модели из бумаги для детей и взрослых = Origami Kit For Dummies. — М.: «Диалектика», 2010. — С. 256. — ISBN 978-5-8459-1688-4
  • Гончар В. В. Модульное оригами. — М.: Айрис, 2009. ISBN 978-5-8112-3465-3

Зноскі

  1. Japan Publications ISBN 0-87040-383-4

СпасылкіПравіць