Абсалютная велічыня
гэта адлегласць гэтага ліку ад нуля
(Пасля перасылкі з Модуль ліку)
Абсалю́тная велічыня́ або мо́дуль ліку (лац.: modulus — маленькая мера) — гэта адлегласць гэтага ліку ад нуля.
Модуль рэчаіснага ліку фармальна азначаюць наступным чынам:
- модуль нуля роўны нулю
- модуль дадатнага ліку роўны самому ліку
- модуль адмоўнага ліку роўны ліку, процілегламу да яго.
Модуль звычайна абазначаюць прамымі вертыкальнымі дужкамі "|" і "|". Напрыклад, запіс |a| чытаецца «модуль a» або «a па модулі».
Калі два лікі маюць аднолькавыя модулі, кажуць, што яны роўныя па модулі. З азначэння модуля вынікае, што калі лікі роўныя па модулі, то яны або роўныя, або супрацьлеглыя.
Любы рэчаісны лік раўняецца здабытку сваіх модуля і функцыі знака: