У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Modum — адзін з вядучых вытворцаў касметычнай прадукцыі ў Беларусі. Штаб-кватэра — у Мінску[1]. Па дадзеных ACNielsen, кампанія займае першае месца па аб’ёмах вытворчасці зубных паст у Рэспубліцы (больш за 40 % усяго рынку Беларусі).

«Модум — наша касметыка»
Тып СААТ
Заснаванне 1995
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Рэспубліка Беларусь, Мінск, вул. Валадзько, 6/6
Галіна Прамысловасць
Прадукцыя Касметыка
Сайт modum.by

Гісторыя

правіць

1995 год — заснаванне кампаніі ЗАТ «Модум»[2].

1996 год — адкрыты першы вытворчы ўчастак па разліву шампуняў.

1998 год — асвоена вытворчасць вадкага мыла, пены для ваннаў.

1999 год — пачынаецца выпуск зубной пасты, першыя ўзнагароды на конкурсах.

2000 год — купля кантрольнага пакета акцыі ААТ «Мінская мэблевая фабрыка ім. Дзімітрава», стварэнне СААТ "Парфумерна-касметычная фабрыка «Модум — наша касметыка». Арганізацыя вытворчасці ў адпаведнасці з міжнародным стандартам вядзення вытворчасці GMP.

2001 год — мадэрнізацыя вытворчых плошчаў. Пераможца ў намінацыі «Самы крыятыўны брэнд» прафесійны конкурс «Брэнд года» 2001.

2002 год — набыта і ўведзена ў эксплуатацыю унікальнае абсталяванне па вытворчасці цвёрдага туалетнага мыла.

2003 год — Серыя зубных паст «32 жамчужыны»: пераможца конкурсу «Брэнд года» 2003 (спажывецкія намінацыі «Самы ўпадабаны брэнд», "самы вядомы брэнд); дыплом Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» 2003 за перамогу ў намінацыі «Зубная паста № 1 2003 года айчыннай вытворчасці».

2004 год — кампанія атрымала сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці патрабаванням стандарту СТБ ІСО 9001-2001 у Нацыянальнай сістэме сертыфікацыі, а таксама патрабаванням стандарту DIN EN ISO 9001:2000 у нямецкай сістэме акрэдытацыі.

2005 год — пашырэнне рынкаў збыту, дзве новыя лініі фасоўкі.

2006 год — пабудаваны адміністрацыйны корпус, складскія памяшканні дасягаюць 6 квадратных кіламетраў.

2009 год — узнагароды конкурсу на лепшую парфумерна-касметычную прадукцыю, які прайшоў у рамках другога рэспубліканскага форуму «Ніка-2008»: у намінацыі «Лепшы прадукт для догляду валасоў»: пераможца; у намінацыі «Лепшы прадукт для догляду скуры твару і цела»: бронзавы прызёр; у намінацыі «Бальзамы»: сярэбраны і бронзавы прызёр.

Дзейнаць

правіць

Прадпрыемтсва мае уласны цэнтр даследаванняў і распрацовак, эканомна расходуе ваду і электраэнергію, не забруджвае навакольнае асяроддзе, сартуе адходы. Многія прадукты кампаніі не праходзяць тэставанне на жывёлах і з’яўляюцца веганскімі. Прадукцыя прадстаўлена не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і на замежных рынках: Расіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, краін Балтыі, у Германіі і Ганконгу[2].

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2023. Праверана 2 верасня 2023.
  2. а б https://www.modum.by/about/#