Мокраўскі сельсавет (Пружанскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Мо́краўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мокрае.

Мокраўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пружанскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Мокрае
Дата ўтварэння 15 студзеня 1962
Насельніцтва (2019) 2 041
Мокраўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 15 студзеня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Красненскага і Руднікаўскага сельсаветаў[1]. 16 красавіка 1973 года ў склад сельсавета з Бакунскага сельсавета перададзены вёскі Котра і Пескі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2348 чалавек[4], з іх 88,8 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 3,1 % — украінцы, 0,8 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 2041 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0303-0. С. 521.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.