«Молот» — газета, орган Магілёўскага Савета сялянскіх, рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася з канца мая 1917 да пачатку студзеня 1918 гг. у Магілёве на рускай мове. Мела эсэра-меншавіцкі кірунак, таму што большасць дэпутацкіх месцаў у Савеце належала прадстаўнікам гэтых партый. Публікавала матэрыялы з пасяджэнняў Савета, афіцыйныя дакументы, хроніку мясцовага жыцця. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі трапіла пад уплыў бальшавікоў і левых эсэраў. З 10 студзеня 1918 г. выдавалася пад назвай «Известия Могилевского Совета рабочих и солдатских депутатов».

«Молот»
Тып газета
Заснавана 1917
Галоўны офіс
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Вэб-сайт molotro.ru

Літаратура

правіць
  • Вараб’ёў, А. «Молот» / Аляксандр Вараб’ёў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. – С. 221.