Монстры супраць прышэльцаў

«Монстры супраць прышэльцаў» (англ.: Monsters vs. Aliens) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «DreamWorks Animation» 2009 года. Пераможца прэміі «Сатурн» (2010) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм».

Монстры супраць прышэльцаўM:
Monsters vs. Aliens
Жанр навукова-фантастычны фільм[d], фільм пра монстраў[d] і баявік
Рэжысёры
Прадзюсары
Аўтары сцэнарыя
Кампазітары
Краіна
Дыстрыбутар UIP-Dunafilm[d][1] і Netflix
Працягласць 94 хв.
Прэм’ера 2009
Бюджэт 175 млн дол.
Зборы 381 509 870 дол.
IMDb ID 0892782
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

У дзень вяселля ў Сюзан Мёрфі, дзяўчыну з Каліфорніі, трапляе метэарыт, поўны ўсякай дрэні з космасу, у выніку чаго яна раптам пачынае расці і вырастае да пятнаццаці метраў. Устрывожаныя з’яўленнем новага монстра, вайскоўцы адразу бяруцца за справу: Сюзан ловяць і вязуць на сакрэтную ўрадавую базу. Там яе пераназываюць у Гігантыку і знявольваюць разам з іншымі монстрамі: геніяльным, але насякомагаловым доктарам навук Тараканам; брутальным рыбачалавекам па мянушцы Адсутнае Звяно; жэлепадобным і незабіваемым Б. О. Бам і стомятровым Казурказаўрам.

Іх турэмнае зняволенне доўжыцца нядоўга: на Зямлю нападае іншапланетны робат, і ў роспачы Прэзідэнт, паддаўшыся ўгаворам генерала Ваякера, адпраўляе разнамасную каманду монстраў на выратаванне планеты ад немінучай гібелі.

Зноскі

Спасылкі правіць