Монтэ-Альта
Монтэ-Альта — археалагічны помнік на ціхаакіянскім узбярэжжы Гватэмалы, які даў назву аднайменнай археалагічнай культуры.
Размешчаны ў 20 км на паўднёвы ўсход ад г. Санта-Лусія-Кацумальгуапа ў акрузе Эксінтла, Монтэ-Альта адносіцца да некалькіх археалагічных перыядаў і культураў. Найстаражытнейшае паселішча ўзнікла тут каля 1800 г. да н. э. Культура Монтэ-Альта, якая існавала ў гэты перыяд — адна з найстаражытнейшых у Месаамерыцы і, відаць, папярэднічала альмекам.
У ранні дакласічны перыяд (400 г. да н. э. — 200 г. н. э.) Монтэ-Альта стаў рэгіянальным цэнтрам.
У Монтэ-Альта выяўлена 45 буйных збудаванняў, з якіх найбольш высокім з'яўляецца 20-мятровая піраміда.
Монтэ-Альта вядомы сваімі скульптурамі — гэта галовы і відарысы «пузатых» людзей (такая форма цела выклікана, хутчэй за ўсё, тым, што фігуры вычэсваліся з грубых, акруглых валуноў базальту). Не меней характэрны каменныя стэлы, лікам больш 10, у выглядзе табліц, а таксама 3 каменных алтара. Каменныя стэлы, па меркаванні археолагаў, мелі астранамічнае прызначэнне і служылі для вызначэння палажэння сонца, да якога прывязваліся даты святаў.
На паўночным усходзе выяўлена збудаванне ранняй класічнай эпохі — т.зв. Збудаванне 6[1].
Зноскі
- ↑ FAMSI © 2002 — Frederick J. Bove Архівавана 13 сакавіка 2006.
Літаратура
правіць- Famsi: Monte Alto (UTM 722341E, 1573508N)
- Parsons, Lee A. 1976 Excavation of Monte Alto, Escuintla, Guatemala In Research Reports: Abstracts and Reviews of Research during the Year 1968. pp. 325—332 National Geographic Society, Washington, DC
- Popenoe De Hatch, Marion 1989 A seriation of Monte Alto sculptures In New Frontiers in the Archaeology of the Pacific Coast of Southern Mesoamerica. Frederick Bove and Lynette Heller, eds. pp. 25-42 Anthropological Research Papers, 39 Arizona State University, Tempe
Спасылкі
правіць- Monte Alto Culture Архівавана 2 мая 2008.