Мора Аблокаў (лац.: Mare Nubium) — месяцавае мора, размешчанае на бачным боку Месяца, на паўднёвы ўсход ад Акіяна Бур. Лічыцца, што басейн мора ўтварыўся ў Данектарскі перыяд, утварэнні навакол яго — у Раннеімбрыйскі перыяд. Само мора было затоплена лавай у Познеімбрыйскі перыяд. На захадзе мора размешчаны кратар Буліяльд[1], які ўтварыўся ў Эратасфенскі перыяд, на поўдні — кратар Пітат. Промні кратара Ціха перасякаюць мора з поўдня на паўночны захад. У паўднёвай частцы мора, паміж кратарамі Бірт і Табітай размешчаны тэктанічны скід Прамая Сцяна (Rupes Recta)[2] даўжынёй 125 км і вышынёй 240 м[3], які лёгка ўбачыць ў 60-міліметровы тэлескоп[4].

Мора Аблокаў

Мора Аблокаў

Мора Аблокаў было першым, здымкі якога былі атрыманы ў ходзе місіі Lunar Reconnaissance Orbiter.

Зноскі

  1. Observatorio ARVAL - Moon Map. Observatorio ARVAL. Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2012. Праверана 12 лістапада 2013.
  2. Rupes Recta
  3. Галкин И.Н. Внеземная сейсмология. — м: Наука, 1988. — С. 111. — 195 с. — (Планета Земля и Вселенная). — 15 000 экз. — ISBN 502005951X.
  4. Луна и как её наблюдать

Спасылкі правіць