Прамая Сцяна (лац.: Rupes Recta) — лінейны уступ на Месяцы, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Мора Аблокаў (22°06′ пд. ш. 7°48′ з. д. / 22,1° пд. ш. 7,8° з. д. / -22.1; -7.8G). Лацінская назва ўступа перакладаецца як «Прамая скала», але часцей яе перадаюць як «Прамая Сцяна»[1]. Гэта найлепшы прыклад скіду на Месяцы [2][3][4] і папулярны аб’ект назірання астраномаў-аматараў[4][5].

Знята на лічбавую камеру Olympus з выкарыстаннем 4,5-цалёвага тэлескопа. Паколькі гэта выгляд у тэлескоп, малюнак перавернуты
Здымак збоку Прамой Сцены (злева), кратэра Берт (у цэнтры) і разоры Берта (справа), зроблены з «Апалона-16»

Апісанне правіць

Сцяна мае даўжыню 120 км, тыповую шырыню 2-3 км і вышыню 240—300 м. Такім чынам, на самай справе яе ўхіл адносна невялікі. Пры асвятленні з процілеглага боку яна выглядае яркай, а пры высокім нахіле Сонца амаль нябачная[6][7] .

Фарміраванне правіць

Прамая Сцяна з’явілася пры апусканні паверхні Мора Аблокаў з яе заходняга боку, але дэталі гэтага працэсу застаюцца невядомымі. Былі выказаныя меркаванні аб прасяданні марскіх базальтаў пад дзеяннем уласнай вагі (магчыма, палегчаны стоўбчатай аддзеленнасці), пра ўплыў ўдару, утварыўшых басейн Мора Дажджоў, пра ўздым рэчыва мантыі пад Акіянам Бур, і іншыя гіпотэзы. Мадэляванне 2013 года, заснаванае на рэльефе ўступа, паказала, што зрушэнне парод працягваецца да глыбіні каля 42 км а яго максімальная велічыня складае каля 400 м[8].

Зноскі

  1. Gerald North. Observing the moon: the modern astronomer’s guide. — Cambridge University Press, 2007. — P. 331. — ISBN 978-0-521-87407-6.
  2. Wood C. Ancient Thebit and Huygens’s Sword (англ.) // Sky & Telescope. — 2000. — September. — P. 120—121.
  3. Peter Grego. The moon and how to observe it. — Birkhäuser, 2005. — P. 32. — ISBN 978-1-85233-748-3.
  4. а б Wood, Charles A. The Lunar 100. Sky & Telescope. Sky Publishing. Дата обращения 2 февраля 2012.
  5. Nathan, Steve A. Lunar Club Observing List. Astronomical League. Дата обращения 2 февраля 2012.
  6. Chu A., Paech W., Weigand M. The Cambridge Photographic Moon Atlas. — Cambridge University Press, 2012. — P. 38. — ISBN 9781107019737. — DOI:%2FCBO9781139095709 10.1017/CBO9781139095709.
  7. Wood C. Straight Wall. Lunar Photo of the Day (11 января 2004).
  8. Nahm A. L., Schultz R. A. Rupes Recta and the geological history of the Mare Nubium region of the Moon: insights from forward mechanical modelling of the ‘Straight Wall’ // Volcanism and Tectonism Across the Inner Solar System / T. Platz, M. Massironi, P. K. Byrne, H. Hiesinger. — Geological Society of London, 2013. — P. 377—394. — 448 p. — (Geological Society Special Publications, vol. 401). — ISBN 9781862396326. — DOI:%2FSP401.4 10.1144/SP401.4.