Мінданаа (мора)

(Пасля перасылкі з Мора Мінданаа)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Мінданаа — міжастраўное мора Ціхага акіяна ў паўднёвай частцы Філіпінскага архіпелага. Размешчана паміж астравамі Сікіхор, Бахол і Лейтэ на поўначы і востравам Мінданаа на поўдні.

Мінданаа
Найбольшая глыбіня 1975 м
Катэгорыя на Вікісховішчы

Злучаецца з Ціхім акіянам на ўсходзе пралівам Сурыгаа. На захадзе злучаецца з морам Сулу.

Глыбіня да 1975 м. Сярэдняя гадавая тэмпература вады больш за 28 ° С, салёнасць каля 34 ‰.

Плыні ў асноўным накіраваны на захад, іх хуткасць да 2 км/гдз. Прылівы няправільныя паўсутачныя, вышынёй больш 2 м. У берагоў шмат каралавых утварэнняў.