Мост цераз Дняпро (Рэчыцкі раён)

Рэчыцкі раён

Мост цераз Дняпро — мост цераз раку Дняпро ў Рэчыцкім раёне. Размешчаны на паўднёвым пад’ездзе да Рэчыцы ад трасы М10.

Мост цераз Дняпро
Каардынаты: 52°19′23″ пн. ш. 30°31′35″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны
Перасякае Дняпро
Месца размяшчэння Рэчыцкі раён
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1958

Даваенны мост, які меў чатыры фермы пралётамі па 91 м і спалучальныя пралёты, быў падарваны так, што абрынуліся ўсе пралётныя канструкцыі, а цела апор пашкодзілася ніжэй за ўзровень вады[1].

Мост быў адноўлены ў 1958 годзе. Пры аднаўленні моста схема яго была зменена: зроблена трохпралётная неразразная сталежалезабетонная пралётная канструкцыя з яздой паверсе з выкарыстаннем толькі трох кесонаў. Скразная ферма пралётнай канструкцыі галоўным чынам паўтарала папярэднія рашэнні[1].

Зноскі

Спасылкі правіць